Навіны па‑беларуску
19.10.2009 17:02
—
Новости Общества
|
У Магілёве рэгіянальны выпуск тэленавінаў ад сёння пачаў выходзіць па‑беларуску. Апошні раз тое было гадоў дзесяць таму. «Мы даўно хацелі перайсці на беларускую мову, аднак былі з гэтым пэўныя цяжкасці. Цяпер пачаўся новы тэлевізійны сезон, мы вярнуліся да беларускай мовы. Яшчэ, акрамя выпуску навінаў, будзе выходзіць пара рубрык у ранішнім эфіры», — паведаміла супрацоўніца кампаніі. Нагадаем, што ў жніўні афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзілі весткі пра намеры Магілёўскага аблвыканкама ўтварыць спецыяльную камісію, якая павінна распрацаваць праграму паэтапнага вяртання мовы ў публічнае жыццё. Так распарадзіўся, паводле іх, старшыня ўладнай вертыкалі Пётр Руднік. Кіраўнік упраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама Валеры Ільянкоў тады ж, у жніўні, выказаў незадавальненьне тым, што дзяржаўныя СМІ не падаюць інфармацыі па‑беларуску. Менавіта з гэтай праблемы, паведаміў ён, пачнецца праца дзеля вяртання мовы ў публічнае жыццё. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэгіянальны выпуск тэленавінаў у Магілёве ад сёння пачаў выходзіць па‑беларуску. Апошні раз тое было гадоў дзесяць таму.
|
|