Запоiны — Агледзiны
21.10.2009
—
Новости Общества
|
Пасля ўдалага сватаўства, калi бацька i дачка давалi згоду на вяселле, пачыналiся так званыя "запоiны" ("запiвiны", "малыя заручыны", "малая гарэлка"). У гэты ж час за сталом вырашалi дзень "змовiнаў", цi заручынаў. Пасля "запоiнаў" дзяўчына лiчылася засватанай. На Беларусi пра яе казалi: "яна запiта" цi "заедзена яечняй". Калi найбольш важныя пытаннi для дружыны жанiха былi вырашаны, надыходзiў час развiтвацца. Развiтанне таксама мела рытуалiзаваны характар. У цэнтры ўвагi знаходзiўся, бадай, галоўны атрыбут гэтага вечара — бутэлька, з якой прыходзiлi госцi. У адным выпадку бацькi дзяўчыны надзявалi на бутэльку саматканы пояс, "каб не рассохлася" (г.зн. каб яна i далей поўнiлася на працягу будучай вясельнай урачыстасцi). Пасля гэтага нявеста цi яе мацi насыпалi ў бутэльку зерне i перадавалi ў рукi жанiха. Сiмволiка гэтага абрадавага дзеяння нагадвала першапачатковае стварэнне свету — зерне ў чашы як семя ва ўлоннi мацi: бясконцы ланцужок жыццёвых пераўтварэнняў працягваецца! Але пасля гэтага абраду вяселле яшчэ не было абавязковым. Калi па якой-небудзь прычыне адзiн цi другi бок даведвалiся што-небудзь дрэннае пра жанiха цi нявесту, калi iм не падабаўся пасаг цi штосьцi яшчэ, дамоўленасць магла быць скасавана. У найблiжэйшую нядзелю пасля сватаўства маладая пара павiнна была наведаць храм i паведамiць святару пра будучае вяселле. Нявеста магла ўзяць з сабой брата, хросных бацькоў, жанiх ехаў з шаферам i хроснымi бацькамi. Святар рабiў пэўны запiс у метрычнай кнiзе i на працягу 2-4 тыдняў у нядзелю пасля набажэнства абвяшчаў аб будучым вянчаннi. Кожны з прысутных у храме мог паведамiць святару пра немагчымасць гэтага вянчання. І калi доказы былi вiдавочнымi i пераканаўчымi, святар мог забаранiць шлюб. Адным з важных этапаў перадвясельнага перыяду быў абрад "агледзiнаў", "дамовiнаў", "разгледзiнаў", калi бацькi засватанай нявесты ехалi да жанiха. Трэба было зiрнуць на тыя ўмовы, у якiх будзе жыць iх дачка, блiжэй пазнаёмiцца з бацькамi жанiха, адчуць "дух" дома. У этнаграфiчных запiсах ёсць апiсаннi кур'ёзных выпадкаў, калi бацькi жанiха, iмкнучыся "спадабацца" бацькам нявесты i выглядаць багацей, прыносiлi ў свой дом ад суседзяў i сваякоў рэчы хатняй гаспадаркi, свойскую жывёлу, птушку i г.д. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля ўдалага сватаўства, калi бацька i дачка давалi згоду на вяселле, пачыналiся так званыя "запоiны" ("запiвiны", "малыя заручыны", "малая гарэлка"). У гэты ж час за сталом вырашалi дзень "змовiнаў", цi заручынаў. Пасля "запоiнаў" дзяўчына лiчылася засватанай. На Беларусi пра яе казалi: "яна запiта" цi "заедзена яечняй".
|
|