Чарговыя арышты супрацоўнікаў КДБ
22.10.2009 17:20
—
Новости Общества
|
Як стала вядома «Беларускаму партызану» з крыніцаў, якія заслугоўваюць даверу, у Мінску затрыманы намеснік начальніка аднаго з ключавых упраўленняў КДБ. Яго арыштавалі пры атрыманні хабару ад жонкі аднаго з абвінавачаных, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Арыштаваны намеснік начальніка 3‑га глаўка КДБ, гэта аператыўны аддзел Камітэта. Справу распрацоўвае Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры прэзідэнце — новая спецслужба Лукашэнкі. Арыштоўвалі чэкіста пры ўдзеле супрацоўнікаў МУС. Як гэты аператыўнік КДБ ўблытаўся ў справу аб хабары? Справа ў тым, што «амэрыканка» — следчая турма КДБ — апошнім часам літаральна перапоўнена. Ніколі раней, выключаючы сталінскія часы, у ёй не ўтрымлівалася так шмат падследных — камерсантаў, супрацоўнікаў спецслужбаў і іншых падазраваных. Усё гэта спарадзіла спакусу ў некаторых супрацоўнікаў КДБ падзарабіць, аказваючы рознага роду сумнеўныя паслугі зняволеным. Так, ён прапанаваў жонцы аднаго з затрыманых камерсантаў за 30 тысяч долараў памяняць арышт на падпіску аб нявыездзе. Жонка камерсанта напісала заяву ў Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, і справа завярцелася. У КДБ гэтая гісторыя выклікала літаральна шок. Атрымаць які‑небудзь каментар не ўяўляецца магчымым. Падобна на тое, што арышт высокапастаўленага супрацоўніка КДБ можа стаць першай гучнай справай Цэнтра, калі, як часта бывае ў Беларусі, за грахі начальнікаў не будуць расплачвацца падначаленыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На арэну выйшаў Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры прэзідэнце — новая спецслужба Лукашэнкі.
|
|