З сярэдзiны тыдня пахаладнее i пройдуць дажджы з мокрым снегам
27.10.2009
—
Новости Общества
|
З сярэдзiны тыдня ў Беларусi пахаладнее i пройдуць дажджы з мокрым снегам, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. У аўторак i сераду будзе па-ранейшаму цёпла i сыра. На большай частцы тэрыторыi пройдуць дажджы, месцамi згусцяцца туманы. Сёння днём паветра прагрэецца да 7-12 градусаў, у сераду на працягу сутак тэмпература будзе вагацца ў межах 3-10 градусаў вышэй за нуль. У другой палове тыдня вятры зменяць напрамак на паўночна-заходнi, што прывядзе да пахаладання. У чацвер чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а па паўночным усходзе Беларусi выпадзе мокры снег. Дзённая тэмпература не перавысiць 1-7 градусаў цяпла. У пятнiцу пад уплывам халодных паветраных мас, што паступаюць з поўначы Еўропы, у асобных раёнах краiны чакаюцца кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. У ноч на пятнiцу пахаладнее, тэмпература будзе ў межах ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Днём гэтага ж дня слупок тэрмометра не ўздымецца вышэй за 6 градусаў за знакам плюс. БЕЛТА. .Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сярэдзiны тыдня ў Беларусi пахаладнее i пройдуць дажджы з мокрым снегам, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава
|
|