У Беларусi на 1 кастрычнiка налiчвалася 9 млн. 664,1 тыс. жыхароў. 21.by

У Беларусi на 1 кастрычнiка налiчвалася 9 млн. 664,1 тыс. жыхароў

27.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькасць насельнiцтва Беларусi на 1 кастрычнiка, паводле аператыўных даных, склала 9 млн. 664,1 тыс. чалавек, паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення па рабоце з карыстальнiкамi статыстычнай iнфармацыi Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка. У параўнаннi з 1 кастрычнiка 2008 года жыхароў краiны стала менш на 11,5 тыс. чалавек.

За мiнулы год колькасць насельнiцтва павялiчылася толькi ў Мiнску — з 1 млн. 819,5 тыс. чалавек да 1 млн. 849,1 тыс. У астатнiх рэгiёнах рэспублiкi колькасць жыхароў зменшылася. У вынiку на 1 кастрычнiка бягучага года ў Гомельскай вобласцi налiчвалася 1 млн. 462,5 тыс. чалавек, у Мiнскай — 1 млн. 446,6 тыс., у Брэсцкай — 1 млн. 430,3 тыс., у Вiцебскай — 1 млн. 259,1 тыс., у Магiлёўскай — 1 млн. 117,2 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 99,3 тыс.

У студзенi-вераснi ў Беларусi нарадзiлася больш як 82,9 тыс. дзяцей — на 2,3 тыс. малышоў больш у параўнаннi са студзенем-вераснем мiнулага года. Памерлi за дзевяць месяцаў 2009 года 99,7 тыс. чалавек — на 0,2 тыс. больш. Агульны каэфiцыент нараджальнасцi ў студзенi-вераснi гэтага года ў цэлым па рэспублiцы склаў 11,5 на 1000 жыхароў, агульны каэфiцыент смяротнасцi — 13,8 на 1000 насельнiцтва. Для параўнання: у студзенi-вераснi 2008 года гэтыя паказчыкi складалi адпаведна 11,1 i 13,7 прамiле. Паказчык дзiцячай смяротнасцi за дзевяць месяцаў бягучага года склаў 4,6 выпадку на 1000 нованароджаных (за аналагiчны мiнулагоднi перыяд — таксама 4,6). Натуральнае змяншэнне адбылося з 2,6 да 2,3 на 1000 насельнiцтва.

Сярод рэгiёнаў краiны самы высокi агульны каэфiцыент нараджальнасцi адзначаны ў Брэсцкай вобласцi (12,3 на 1000 жыхароў), самы нiзкi — у Вiцебскай вобласцi (10,1 прамiле). Што датычыцца агульнага каэфiцыента смяротнасцi, то максiмальны гэты паказчык быў у Вiцебскай вобласцi (15,8 прамiле), мiнiмальны — у Мiнску (9,5 прамiле). У студзенi-вераснi бягучага года ў Беларусь прыбылi амаль 14,7 тыс. чалавек, выбылi больш як 5,7 тыс. грамадзян. Мiграцыйны прырост за дзевяць месяцаў перасягнуў 8,9 тыс. чалавек.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць насельнiцтва Беларусi на 1 кастрычнiка, паводле аператыўных даных, склала 9 млн. 664,1 тыс. чалавек, паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення па рабоце з карыстальнiкамi статыстычнай iнфармацыi Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка. У параўнаннi з 1 кастрычнiка 2008 года жыхароў краiны стала менш на 11,5 тыс. чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика