Адзiн зрубы рабiў, другая — лячыла
27.10.2009
—
Новости Общества
|
Як нас дураць Вельмi лёгка хацеў зарабiць на нас з вамi жыхар Вiцебскай вобласцi. Рэкламаваў свае паслугi ў газетах — раблю драўляныя зрубы для лазняў. Да "майстра" звярнулiся з просьбамi зрабiць зрубы жыхары Мiнска, Вiцебска, Вiцебскага раёна. Насамрэч ён i не збiраўся нiчога рабiць. Толькi грошы браў. Як паведамiў "Звяздзе" намеснiк пракурора Першамайскага раёна Вiцебска Леў Кiм, 39-гадовы махляр сёлета i летась зарабiў болей за 32 мiльёны рублёў. Гэтыя грошы браў у якасцi авансу за выраб зрубаў. Такiм чынам падмануў 25 чалавек. Каб нiхто з клiентаў не здагадаўся, што ён проста дурыць галаву, "майстар" паказваў фотаздымкi зрубаў. Маўляў, паглядзiце — якая добрая якасць, ды i нiхто з клiентаў на мяне не скардзiўся. Заказвайце, не пашкадуеце. Падчас расследавання мiлiцыянеры карпатлiва шукалi грошы, маёмасць падазронага, але нiчога, на жаль, так i не знайшлi. "Майстра" ўжо асудзiлi. 4,5 года ён правядзе ў папраўчай калонii ва ўмовах строгага рэжыму. Акрамя гэтага, яго прымусова будуць лячыць ад алкагалiзму. Рашэннем суда ён таксама абавязаны кампенсаваць грамадзянам страты ў памеры каля 25 мiльёнаў рублёў. Мiж iншым ён не пагадзiўся з рашэннем суда, абскардзiў прыгавор. Але Вiцебскi абласны суд пакiнуў яго скаргу без задавальнення. А раней ён быў сем разоў судзiмы за крадзяжы. Яшчэ адна гiсторыя пра тое, як нас дураць. Ужо завершана расследаванне ў дачыненнi да 29-гадовай жыхаркi Вiцебска, якая, знаходзячыся ў дэкрэтным водпуску, падпрацоўвала тым, што "здымала" сурокi. Такiм чынам "знахарка", якая скончыла ўсяго толькi пяць класаў, "лячыла" дзевяць жыхароў абласнога цэнтра. Каб "паправiць здароўе" пацыентаў, прасiла "пачысцiць" ад "энергетычнага бруду" iх ювелiрныя вырабы, грошы. Усяго такiм чынам завалодала каштоўнасцямi i грашыма прыблiзна на 3 мiльёны рублёў. Высветлiлася, што "лекарка" раней пяць разоў прыцягвалася да крымiнальнай адказнасцi за крадзяжы, рабаўнiцтва, махлярства. Толькi сёлета ў Вiцебскай вобласцi зарэгiстравана калi 400 злачынстваў, якiя квалiфiкавалi як махлярства. Няўжо ў таго ж "майстра" нiхто не падумаў хоць бы папрасiць нейкае пасведчанне, якое магло пацвердзiць, што ён мае права рабiць паслугi? А лячыцца фактычна ў прахожай? Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi лёгка хацеў зарабiць на нас з вамi жыхар Вiцебскай вобласцi. Рэкламаваў свае паслугi ў газетах — раблю драўляныя зрубы для лазняў. Да "майстра" звярнулiся з просьбамi зрабiць зрубы жыхары Мiнска, Вiцебска, Вiцебскага раёна. Насамрэч ён i не збiраўся нiчога рабiць. Толькi грошы браў.
|
|