Колькасць ахвяраў двайнога тэракта ў Іраку дасягнула 160 чалавек
27.10.2009
—
Новости Общества
|
Колькасць ахвяраў нядзельнага тэракта ў Багдадзе дасягнула 160 чалавек, сама меней 540 чалавек параненыя, паведамляе СNN са спасылкай на мiнiстэрства ўнутраных спраў Iрака. Гэты тэракт стаў самым крывавым за апошнiя два гады. Iракскi ўрад запатрабаваў экстранна склiкаць Савет Бяспекi ААН. Дзве выбуховыя прылады спрацавалi з iнтэрвалам у хвiлiну ў цэнтры горада, недалёка ад "зялёнай зоны", якая дбайна ахоўваецца i ў якой размяшчаюцца пасольствы. Першая бомба падарвалася каля будынка Багдадскай правiнцыйнай рады, другая — каля Мiнiстэрства юстыцыi. Магутнасць першай прылады склала каля 700 кг трацiлу, магутнасць другой — каля 1000 кг. Выбухоўка была схаваная пад сядзеннямi аўтамабiляў. Германiя патрабуе ад ЗША вывезцi з краiны ядзерныя боегалоўкiБерлiн патрабуе ад Вашынгтона забраць размешчаныя на тэрыторыi Германii амерыканскiя атамныя бомбы. Новы каалiцыйны ўрад Германii — ХДС-ХСС Анхелы Меркель i "Вольныя дэмакраты" Гiдо Вестэрвеле дадаў гэтае патрабаванне ў сваю палiтычную праграму, паведамляе Timеs. Як адзначае выданне, заявы будучага мiнiстра замежных спраў Вестэрвеле, якi выступае за выдаленне з нямецкай тэрыторыi амерыканскай ядзернай зброi, сталi нечаканасцю. "Мы жадаем, каб апошнiя запасы ядзернай зброi, размешчанай у Германii, былi забраныя", — заявiў лiдар "Вольных дэмакратаў" па вынiках каалiцыйных перамоваў у мiнулыя выхадныя. Выданне падкрэслiвае, што Вашынгтон не раскрывае дакладную колькасць ядзерных боегаловак, па-ранейшаму размешчаных у ФРГ як нейкая "спадчына халоднай войны": гэты арсенал быў разгорнуты яшчэ ў 1950-х гадах у Заходняй Германii. Паводле нямецкiх крынiц, у краiне можа знаходзiцца каля 20 бомбаў. Гэты тыдзень — самы бескарысны для працыПанядзелак 26 кастрычнiка — самы малапрадукцыйны дзень з пункта гледжання працы за ўвесь год, высветлiлася падчас праведзенага ў Вялiкабрытанii даследавання. Прадукцыйнасць на гэтым тыднi знiзiцца на 50%, паколькi з-за наблiжэння зiмы супрацоўнiкi ўпадаюць у дэпрэсiю, горш спраўляюцца са сваiмi абавязкамi або зусiм iгнаруюць працу, пiша Thе Dаilу Tеlеgrарh. 52 % апытаных брытанцаў прызналi, што ў панядзелак, 26 кастрычнiка, iм цяжка спраўляцца са сваiм звычайным аб'ёмам працы. 8 % зусiм не пайшлi на працу, назваўшыся хворымi. "Зiмовая маркота — гэта не жарт, — пракаментаваў напярэдаднi доктар Крысцiян Джэсан. — Яна здольная ўплываць на вашы працоўныя паказчыкi, можа адбiвацца на вашых iнтымных адносiнах, знiжаючы лiбiда, i на грамадскiм жыццi, робячы вас раздражняльнымi i асацыяльнымi". Адчуванне стомленасцi i дэпрэсii пры надыходзе зiмы звязана з недахопам святла, тлумачыць Джэсан. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць ахвяраў нядзельнага тэракта ў Багдадзе дасягнула 160 чалавек, сама меней 540 чалавек параненыя, паведамляе СNN са спасылкай на мiнiстэрства ўнутраных спраў Iрака. Гэты тэракт стаў самым крывавым за апошнiя два гады. Iракскi ўрад запатрабаваў экстранна склiкаць Савет Бяспекi ААН.
|
|