...
27.10.2009
—
Новости Общества
|
Лiтоўскi педагог самавольна перасёк беларуска-лiтоўскую мяжу i пешшу адправiўся ў Беларусь, але быў затрыманы памежнiкамi. Вельмi п'янага, але даволi iнтэлiгентнага на выгляд iнтурыста затрымала трывожная група ў 200 м ад мяжы ў раёне вёскi Лоўцы Воранаўскага раёна. Высветлiлася, што парушальнiкам мяжы быў 40-гадовы педагог лiтоўскай школы для дзяцей-сiрот. Затрыманы патлумачыў беларускiм памежнiкам, што пасля спрэчкi з жонкай, знаходзячыся ў стане моцнага душэўнага хвалявання, ён пайшоў з дому i пешшу накiраваўся ў Беларусь, адкуль меў намер трапiць ва Украiну да мора. Гора-падарожнiк затрыманы на трое сутак для разбору. Японская карпарацыя NEC Corp вынайшла прыладу ў выглядзе акуляраў, якая пераўтварае вусную мову на замежнай мове ў тэкст i праецыруе яго непасрэдна на сятчатку вока. Гэтая распрацоўка можа з поспехам выкарыстоўвацца, у прыватнасцi, на мiжнародных канферэнцыях i падчас дзелавых перамоваў з замежнымi партнёрамi. Акуляры-перакладчык з убудаваным мiкрафонам i мiнi-камп'ютарам можна выкрыстоўваць гадзiнамi, паколькi ад iх не стамляюцца вочы. Сiгнал ад праектара паступае непасрэдна на сятчатку, якая па зрокавых нервах адразу накiроўвае яго ў мозг. Таму перамоўцы могуць весцi размову на дзвюх розных мовах, гледзячы адзiн на аднаго i не абцяжарваючы сябе чытаннем перакладу. Рэвалюцыйная навiнка, як мяркуецца, паступiць у продаж ужо ў наступным годзе. Тым не менш, таго ўзроўню, якiм валодаюць перакладчыкi-людзi, машына пакуль не забяспечвае. ПОЎНЫ АБЗАЦ Бландзiнка трапiла ў кнiгу рэкордаў Гiнэса за ДТЗ. Гэты "гонар" атрымала 23-гадовая жыхарка нямецкага горада Будэрштроф, якая пасля нядаўняга атрымання вадзiцельскiх дакументаў упершыню самастойна села за руль аўтамабiля i пры паркоўцы пакалечыла больш за 10 аўто. А дакладна колькасць ахвяр Лаветы Грам склала 13 аўтамабiляў. Адказваючы на пытанне карэспандэнта, як яна ўмудрылася зачапiць столькi машын, дзяўчына заявiла, што пасля першага сутыкнення зусiм разгубiлася. "Першай думкай было з'ехаць як мага далей адгэтуль, каб не прыцягнулi да адказнасцi, — сказала Лавета. — Рэзка здаўшы назад па датычнай, я закранула яшчэ 4 машыны. А пасля ўсё было як у тумане. Я цiснула на газ i круцiла руль..." Калi пра гэта даведалiся прадстаўнiкi Кнiгi рэкордаў, яны вырашылi занесцi гора-вадзiцеля ў лiк рэкардсменаў.У Маскве мiлiцыя правярае заяву пра кватэрны крадзеж, якi можа стаць рэкордным. У панядзелак ранiцай у дзяжурную часць АУС "Кузьмiнкi" завярнуўся мужчына, якi афiцыйна нiдзе не працуе. Ён заявiў, што ў перыяд з 8 да 11 гадзiн ранiцы невядомыя скралi з кватэры на Валгаградскiм праспекце, якую ён здымае, $6 млн i 7 млн еўра, што знаходзiлiся ў некалькiх чамаданах. Па словах заяўнiка, скрадзеныя грошы былi перададзеныя яму на захоўванне партнёрамi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бландзiнка трапiла ў кнiгу рэкордаў Гiнэса за ДТЗ. Гэты "гонар" атрымала 23-гадовая жыхарка нямецкага горада Будэрштроф, якая пасля нядаўняга атрымання вадзiцельскiх дакументаў упершыню самастойна села за руль аўтамабiля i пры паркоўцы пакалечыла больш за 10 аўто. А дакладна колькасць ахвяр Лаветы Грам склала 13 аўтамабiляў. Адказваючы на пытанне карэспандэнта, як яна ўмудрылася зачапiць столькi машын, дзяўчына заявiла, што пасля першага сутыкнення зусiм разгубiлася. "Першай думкай было з'ехаць як мага далей адгэтуль, каб не прыцягнулi да адказнасцi, — сказала Лавета. — Рэзка здаўшы назад па датычнай, я закранула яшчэ 4 машыны. А пасля ўсё было як у тумане. Я цiснула на газ i круцiла руль..." Калi пра гэта даведалiся прадстаўнiкi Кнiгi рэкордаў, яны вырашылi занесцi гора-вадзiцеля ў лiк рэкардсменаў.
|
|