Паштоўка... у некалькi метраў. 21.by

Паштоўка... у некалькi метраў

27.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Муз-news

Спявачка Аня Шаркунова атрымала на дзень нараджэння незвычайны падарунак ад прадзюсара — бiлборд са сваёй выявай.

Гэткi сюрпрыз Уладзiмiр Кубышкiн рыхтаваў за некалькi тыдняў, прычым сутыкнуўся з непрадбачанымi цяжкасцямi. "Выява на шчыце павiнна адпавядаць закону аб рэкламе, а дзеля гэтага Анi патрэбна было падпiсаць некалькi дамоў. Задума магла сарвацца, калi б яна зразумела, што за дакументы я ёй прапаноўваю — давялося выцягваць подпiс праўдамi i няпраўдамi. Потым абходнымi шляхамi даведваўся, якi кадр з новай фотасесii ёй найбольш сiмпатычны...". Па iдэi прадзюсара, Аня павiнна была ўбачыць падарунак ранiцай, па дарозе ў аэрапорт. Паўнацэнны сюрпрыз не атрымаўся — яшчэ да выхаду з дому спявачцы пачалi тэлефанаваць сябры i знаёмыя: "Бачыў тваё фота на праспекце!". Але ад падарунка спявачка ўсё адно прыйшла ў захапленне i радавалася, як дзiця. Бадай, гэта адзiн выпадак на мiльён, калi няўважнасць пры падпiсаннi дакументаў мела такi радасны вынiк.

Плакат, голас i дыск — вось мае дакументы

Па законе подласцi, як толькi выкладзеш з кiшэнi важныя дакументы, яны тут жа спатрэбяцца. Бадай што з кожным здаралася такая непрыемнасць, праўда? Днямi перажыў яе i спявак Іван Буслай, да якога раптам праявiла павышаную цiкавасць мiнская мiлiцыя.

"Уявiце сiтуацыю: я спазняюся на запiс новай песнi да кампазiтара Яўгена Алейнiка, — распавядае Iван. — Вырашыў у гадзiну пiк не браць таксi, каб не губляць час у заторах, а хуценька даехаць на метро. Да гэтага паспеў падаць дакументы для адкрыцця вiзы ў консульскi аддзел Пасольства Польшчы — 23 кастрычнiка нас з Аленай Ланской запрасiлi на гала-канцэрт фестывалю "Беларуская песня-2009" у Беластоку. У консульстве мяне пазналi, хутка абслужылi, i я з цудоўным настроем спусцiўся ў падземку, i тут чую пагрозлiвае: малады чалавек, прад'явiце дакументы!". Зразумела, праваахоўнiкi не паверылi, што мой пашпарт у консульстве...". Сiтуацыю выратавалi супрацоўнiцы метро, якiя пазналi ў хлопцы таго самага артыста, чыя выява ўжо некалькi месяцаў красуе на пятачку памiж станцыямi "Кастрычнiцкая" i "Купалаўская" з заклiкам купляць музычны дыск "Дастукацца да нябёсаў". Зверыўшы паказаннi Буслая з тым, што выдаў камп'ютар, мiлiцыянеры перапрасiлi, а спявак у адказ паабяцаў падарыць iм свой альбом i паклiкаў на найблiжэйшы канцэрт — каб ужо дакладна пазнавалi.

А на сустрэчу з кампазiтарам Iван хоць i спазнiўся, але запiс пераносiць не сталi, i ў вынiку ў рэпертуары артыста з'явiлася драйвовая беларускамоўная песня "Я захлынаюся".

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спявачка Аня Шаркунова атрымала на дзень нараджэння незвычайны падарунак ад прадзюсара — бiлборд са сваёй выявай. Гэткi сюрпрыз Уладзiмiр Кубышкiн рыхтаваў за некалькi тыдняў, прычым сутыкнуўся з непрадбачанымi цяжкасцямi. "Выява на шчыце павiнна адпавядаць закону аб рэкламе, а дзеля гэтага Анi патрэбна было падпiсаць некалькi дамоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика