Вашынгтон: Да зняцця санкцый — доўгі шлях
30.10.2009 10:51
—
Новости Общества
|
Беларусь павінна прайсці яшчэ доўгі шлях у справе паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, перш чым з яе будуць знятыя санкцыі. Да такой высновы прайшлі ўдзельнікі нарады Хельсінкскага камітэта ЗША, якая прайшла ў сераду ў Вашынгтоне. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнта таксама падкрэсліў, што еўрапейцы і амерыканцы павінны дзейнічаць у справе правоў чалавека ў краіне адзіным фронтам. Выкладаючы сябрам камітэта пазіцыю Белага дому ў дачыненні Беларусі, памочнік Дзяржсакратара ЗША ў еўрапейскіх і еўразійскіх справах Філіп Гордан наступным чынам пракаментаваў сваю сустрэчу зь беларускімі ўладамі ў жніўні: «Маім пасылам было тое, што калі яны хочуць лепшых адносінаў са Злучанымі Штатамі, і, ва ўсялякім выпадку, калі яны хочуць якіх бы то ні было паслабленняў санкцыяй, што былі на іх накладзеныя — яны павінны памяняць сваю практыку ў справе дэмакратыі і правоў чалавека. Мы вітаем тое, што яны вызвалілі амерыканскага грамадзяніна, містэра Зэльцэра… Мы ўспрынялі гэта як прыкмету таго, што беларускія ўлады, магчыма, жадаюць іншых, лепшых адносінаў. Гэта адносіцца і да некаторых сціплых крокаў па рэгістрацыі НДА і медый. Аднак, я заявіў ім вельмі ясна, што наперадзе ў іх вельмі доўгі шлях, і што паміж гэтымі дзьвюма рэчамі (паміж правамі чалавека і дэмакратыяй з аднаго боку, і паляпшэньнем двухбаковых сувязяў з другога) — наўпроставая сувязь.» Стась Івашкевіч, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь павінна прайсці яшчэ доўгі шлях у справе паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека
|
|