З-за эпідэміі свінога грыпу ва Украіне на беларускай мяжы — меры бяспекі. 21.by

З-за эпідэміі свінога грыпу ва Украіне на беларускай мяжы — меры бяспекі

30.10.2009 15:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі накіраваў ва ўсе пункты пропуску ўказанні аб правядзенні мер узмоцненага кантролю ў дачыненні да асоб, якія перасякаюць мяжу, для выяўлення прыкмет свінога грыпу.

Пра гэта паведаміў начальнік прэс‑цэнтра беларускага пагранведамства Аляксандр Цішчанка.

Гэтыя дзеянні звязаны з развіццём эпідэміялагічнай сітуацыі па свіным грыпе ва Украіне. Пра пачатак эпідэміі Міністэрства аховы здароўя гэтай краіны аб’явіла 30 кастрычніка.

Павышаныя меры кантролю на мяжы будуць тычыцца найперш тых, хто ўязджае ў Беларусь, рухаецца цераз яе тэрыторыю транзітам.

Як адзначыў Цішчанка, зараз сітуацыя на мяжы поўнасцю кантралюецца. «Выкарыстоўваць або не памежнікам марлевыя павязкі, будзе залежаць ад развіцця сітуацыі і рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя. Усе неабходныя сродкі засцярогі ёсць», — сказаў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі накіраваў ва ўсе пункты пропуску ўказанні аб правядзенні мер узмоцненага кантролю ў дачыненні да асоб, якія перасякаюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика