Стаўка экспартнай пошліны на расійскую нафту 1 лістапада паніжана на 9 даляраў. 21.by

Стаўка экспартнай пошліны на расійскую нафту 1 лістапада паніжана на 9 даляраў

01.11.2009 13:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаўка экспартнай пошліны на расійскую нафту 1 лістапада паніжана з 240,7 да 231,2 даляра за тону. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ўрада № 1410 ад 29 кастрычніка.

Міжурадавым беларуска-расійскім пагадненнем стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі ўстанаўліваюцца ў памеры, роўным стаўкам, якія прымяняюцца ў Расіі. Уводзіцца ў дзеянне яны павінны ў тыя ж тэрміны, што і стаўкі, якія ўстанаўліваюцца адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі Расіі.

Згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі, пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расіі, у 2009 годзе разлічваецца з прымяненнем каэфіцыента 0,356. Такім чынам, з 1 лістапада яна складзе для Беларусі 82,3 даляра за тону супраць 85,7 у кастрычніку.

1 лістапада ў Беларусі таксама павышаны экспартныя пошліны на нафтапрадукты. У прыватнасці, пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія і сярэднія дыстыляты, газойлі, бензол, талуол, ксілолы) складзе 168,1 супраць 174,5 даляра за тону, на цёмныя нафтапрадукты (масла, адпрацаваныя нафтапрадукты, мінеральныя воскі, кокс нафтавы, бітум нафтавы і іншыя рэшткі нафтаперапрацоўкі) — 90,5 супраць 94 даляраў за тону.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка экспартнай пошліны на расійскую нафту 1 лістапада паніжана з 240,7 да 231,2 даляра за тону. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ўрада № 1410 ад 29...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика