Ужо 59 чалавек у Беларусі захварэлі на свіны грып
01.11.2009 15:04
—
Новости Общества
|
У Беларусі значна павялічылася колькасць выпадкаў захворвання на свіны грып, пра гэта паведаміла ў нядзелю галоўны санітарны лекар краіны Валянціна Качан. Зарэгістраваныя 59 лабараторна‑падцвержаных выпадкаў свінога грыпу, але смяротных вынікаў няма, сказала яна. У пятніцу колькасць захварэлых раўнялася 38. «Сёння на наяўнасць вірусу A/H1N1 у Беларусі абследуюцца цяжка хворыя», ‑‑ сказала Валянціна Качан і дадала, што школьныя вакацыі плануецца працягнуць у некалькіх гарадах Беларусі. Апроч Мінска, дзе канікулы падоўжаны да 6 лістапада, аналагічныя захады прапануюцца ў Маладзечне, Жлобіне, Бабруйску, у Брэсцкай вобласці. Намеснік міністра адзначыла, што фіксуецца рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі на 30%, прычым хварэюць у асноўным дзеці ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. У іх захворваемасць перавышае ў сем разоў узровень захворвання сярод дарослых. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьныя вакацыі плануецца працягнуць у іншых гарадах краіны.
|
|