У салоне -- мова беларуская. 21.by

У салоне -- мова беларуская

04.11.2009 01:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хутка ўсе брэсцкiя тралейбусы «загавораць» па-роднаму
Iдэя, каб аб'яўляць прыпынкі і розную карысную iнфармацыю на мове бацькоў, у Брэсце мае ўжо рэальнае ўвасабленне. Гарадскiя аўтобусы з мінулага лета атрымалi гукавое забеспячэнне па-беларуску. У тралейбусным жа парку каля 200 машын, i для ажыццяўлення плана па iх “беларусiзацыi» патрэбен час.
-- Нядоўга, каля месяца. Пiлотны варыянт ужо працуе -- некалькi тралейбусаў маюць патрэбную фанаграму, -- расказалі карэспандэнту “БН” ва ўнiтарным транспартным прадпрыемстве «Тралейбусны парк» горада Брэста. -- Але разабрацца з усiмі маршрутамі разам не атрымоўваецца: не дазваляюць пакуль тэхнічныя магчымасці. Недзе праз месяц дадатковая фанаграма будзе зроблена i ўведзена ў карыстанне на ўсіх тралейбусных маршрутах.
Дзяніс ТРАФІМЫЧАЎ, “БН”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка ўсе брэсцкiя тралейбусы «загавораць» па-роднаму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика