Ціпун і фількава грамата. 21.by

Ціпун і фількава грамата

04.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Многія з нас выкарыстоўваюць устойлівыя выразы. З іх дапамогай можна больш ярка, вобразна апісаць сітуацыю. Аднак не заўсёды мы ведаем сэнс фразеалагізмаў або асобных іх слоў, таму часам ужываем іх не да месца. Каб карыстацца моўным багаццем правільна, прапаную разабрацца са значэннямі некаторых устойлівых адзінак.

Ціпун табе на язык! — вельмі папулярны ў славян фразеалагізм. Адразу ўзнікае пытанне: што такое ціпун? Адказ я знайшла ў кнізе І.Шпадарука і В.Рудакоўскага “Чаму мы так гаворым” з серыі “Скарбы мовы”. Ціпун — гэта рагавы бугарок на кончыку языка курыцы, які дапамагае птушцы кляваць. Бывае, што цвёрдыя прышчыкі ўзнікаюць і на языку чалавека. Іх часам таксама называюць ціпунамі і лічаць у народзе адзнакай ілжывасці. Схлусіў — значыць сеў ціпун. Трэба запомніць, што іранічнае пажаданне “ціпун табе на язык” адрасавана таму, хто выказаў нядобрую думку, прадказаў непрыемнасць.

Непісьменна складзены дакумент, які не мае юрыдычнай сілы, называюць фількавай граматай. Чаму ж грамата менавіта Фількава? Карані выразу ў гісторыі. Справа ў тым, што ў многіх сваіх пасланнях мітрапаліт Маскоўскі Філіп імкнуўся пераканаць цара Івана IV адмовіцца ад палітыкі тэрору, распусціць апрычніну. За гэта цар пагардліва называў мітрапаліта “Фількам”, а яго пасланні — “фількавымі граматамі”.

Падрыхтавала Вераніка Бандаровіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многія з нас выкарыстоўваюць устойлівыя выразы. З іх дапамогай можна больш ярка, вобразна апісаць сітуацыю. Аднак не заўсёды мы ведаем сэнс фразеалагізмаў або асобных іх слоў, таму часам ужываем іх не да месца. Каб карыстацца моўным багаццем правільна, прапаную разабрацца са значэннямі некаторых устойлівых адзінак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика