МЗС: У адносінах Беларусі з Еўрасаюзам наступае рэнесанс. 21.by

МЗС: У адносінах Беларусі з Еўрасаюзам наступае рэнесанс

06.11.2009 13:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў у пятніцу начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзімір Скварцоў, выступаючы на пленарным пасяджэнні XII Мінскага форуму.

«Апошнія паўтара года мы навёрстваем упушчанае ў папярэднія 10 гадоў, - адзначыў дыпламат. - Дзесяцігадовае маўчанне ў нашых адносінах не прынесла нічога добрага».

Уладзімір Скварцоў канстатаваў, што дзякуючы цярплівым намаганням як з боку Мінска, так і з боку Бруселя крокі ў сустрэчным напрамку далі магчымаць пераламаць негатыўныя тэндэнцыі.

Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што Беларусь вітае інтэнсіфікацыю эканамічнага, тэхналагічнага і іншага супрацоўніцтва з еўрапейскімі інтэграцыйнымі структурамі. «Беларусь зацікаўлена ў Еўрасаюзе з пункту гледжання дадатковых імпульсаў мадэрнізацыі, перш за ўсё, у эканамічнай сферы. У сваю чаргу Беларусь адыгрывае важную для ЕС ролю транзітнага калідора і гаранта стабільнасці», - заявіў Уладзімір Скварцоў. Пры гэтым ён дадаў, што ў якасці асноўнага напрамку «Усходняга партнёрства» Беларусь разглядае такі аспект, як рэгіянальнае супрацоўніцтва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў у пятніцу начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Беларусі Уладзімір Скварцоў, выступаючы на XII Мінскім форуме.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика