Жывыя «флiкеры». 21.by

Жывыя «флiкеры»

10.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да нядаўняга часу я меркаваў, што вячэрнi шпацыр лiтаральна ўсе робяць, каб на ноч «падзаправiцца» азонам. Пакуль гэта не адзiны выпадак.

Не заўсёды атрымлiваецца, але аднойчы на такую вячэрнюю прагулку выбраўся з пяцiгадовай унучкай. Нечакана яна запытала: «Дзед, а дзед, а чаму столькi цётак i дзяўчын кураць? Гэта што, iм цыгарэты ў цемнаце замест флiкераў?»

Вобраз, што называецца, не ў брыво, а ў вока! Хоць стой, хоць падай! Сам бы нiзавошта да такога параўнання не дадумаўся. А калi прыгледзеўся, то i праўда, агеньчыкi цыгарэт у вячэрняй цемры калыхаюцца i свецяцца, як тыя святлоадбiвальныя элементы. Гэткiмi зорачкамi мiгцяць. Толькi вельмi шкоднымi для здароўя. I надта прымiтыўнымi, каб параўноўваць iх з нябеснымi лiхтарыкамi.  

Нездарма кажуць, што вуснамi дзiцяцi гаворыць iсцiна. Падмецiла ж малеча такое, што цяжка ёй растлумачыць. У сэнсе шкоднасцi падобных «флiкераў». I ў той жа час трэба нейкiм чынам стварыць адмоўны вобраз. Вось галаваломка дык галаваломка!

— Гэта яны свецяць, каб не заблудзiцца вечарам, бо дома пакiнулi сапраўдныя флiкеры. А хто не забыўся, як мы з табой, тыя не кураць. Яны таксама больш не будуць гуляць з цыгарэтамi.

Здаецца, гэты адказ малую задаволiў. Але мне i дагэтуль сумна, нават страшна, што столькi асоб прыгожага полу марнуюць свае вячэрнiя прагулкi з цыгарэтай у зубах. Такiя “флiкеры” вядуць у яшчэ большую цемру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да нядаўняга часу я меркаваў, што вячэрнi шпацыр лiтаральна ўсе робяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика