Каталіцкая царква: Ніякага медаля Лукашэнку не ўручалі
10.11.2009 11:05
—
Новости Общества
|
Як паведамлялася ўчора, падчас сустрэчы ў Мінску 9 лістапада кардынала Вальтэра Каспера з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік беларускай дзяржавы быў ўзнагароджаны папскім прэзентам. Прэс‑сакратар Беларускай рымска каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня заявіў, што інфармацыя пра ўручэнне медаля не зусім дакладная: «Ніякага медаля не было. Гэта быў сувенір у выглядзе медаля. Абсалютна нармальная практыка. Ён уручаецца як сувенір пры такіх спатканнях. Ніякага медаля не ўручалі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|