Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі зарэгістравана ўжо 128 выпадкаў заражэння вірусам грыпу A (H1N1). 21.by

Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі зарэгістравана ўжо 128 выпадкаў заражэння вірусам грыпу A (H1N1)

10.11.2009 13:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


photo.bymedia.net

У Беларусі зарэгістравана ўжо 128 лабараторна пацверджаных выпадкаў захворвання, выкліканых вірусам грыпу A (H1N1). Такія звесткі абнародаваў Рэспубліканскі навукова‑практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі па стане на 9 лістапада.

Нагадаем, 8 лістапада намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны ўрач Валянціна Качан паведаміла, што ў краіне зафіксаваны 102 такія выпадкі, у сямі памерлых ад пнеўманіі выдзелены вірус А (H1N1).

На 4 лістапада было выяўлена 85 выпадкаў заражэння вірусам грыпу A (H1N1), на 1 лістапада — 59, на 30 кастрычніка — 39.

У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі падкрэсліваюць, што маніторынг захворвання на вострыя рэспіраторныя захворванні праводзіцца штодня. Працягваюцца лабараторныя даследаванні па выяўленні вірусаў грыпу ў клінічных узорах, узятых у хворых з дыягназам ВРВІ.

Так, з 2 па 8 лістапада даследавана 811 узораў, з якіх у 266 выяўлены вірусныя антыгены.

Паводле інфармацыі цэнтра, самую вялікую распаўсюджанасць мае вірус грыпу А (101 выпадак). Устаноўлены таксама вірусы грыпу В (6 выпадкаў), парагрыпу (38 выпадкаў), адэнавірус (34 выпадкаў) і змешаная інфекцыя (41 выпадак).

РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі таксама паведамляе аб маніторынгу за станам здароўя пасажыраў, якія прыбываюць авіятранспартам з непаспяховых у эпідэмічных адносінах краін. 2—8 лістапада дагледжана 143 рэйсы, у тым ліку транзітныя, 7.633 пасажыры і 696 членаў экіпажаў.

З моманту вядзення маніторынгу, з 27 красавіка 2009 года, дагледжана 4.390 рэйсаў і 332.374 чалавекі. Падчас правядзення санітарна‑каранціннага кантролю асобаў, хворых на высокапатагенны грып і іншыя інфекцыйныя захворванні, на якія распаўсюджваюцца мерапрыемствы па санітарнай ахове тэрыторыі, не выяўлена.

БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
photo.bymedia.netУ Беларусі зарэгістравана ўжо 128 лабараторна пацверджаных выпадкаў захворвання, выкліканых вірусам грыпу A (H1N1). Такія звесткі абнародаваў Рэспубліканскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика