Дзяржава аддасць занядбаныя палацы і сядзібы інвестарам. 21.by

Дзяржава аддасць занядбаныя палацы і сядзібы інвестарам

12.11.2009 18:07 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры дзесяткі занядбаных аб’ектаў архітэктуры перададуць інвестарам для рэстаўрацыі. Пра новы праект, які пакуль знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, паведаміла прадстаўніца Міністэрства культуры. Крэспандэнт TUT.BY высвятліў, аб чым ідзе гаворка.

Як распавяла журналістам загадчыца сектарам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкультуры Наталля Хвір, згодна з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай, асноўнымі аб’ектамі якой ёсць Мірскі і Нясвіжскі замкі, на сёння сфармаваны спіс з 31 аб’екта, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане і будуць перададзены інвестарам для рэстаўрацыі .
 
У гутарцы з карэспандэнтам TUT.BY Наталля Хвір адмовілася абнародваць спіс у сувязі з тым, што “пакуль гэта рабочы матэрыял, які знаходзіцца на ўзгадненні з упраўленнямі культуры мясцовых выканкамаў, іншымі зацікаўленымі ўстановамі ”. Пры гэтым яна пагадзілася назваць некалькі аб’ектаў.
 
“Напрыклад, гэта палац Святаполк-Чацвярцінскіх 19 стагоддзя у вёсцы Жалудок Шчучынскага раёна Брэсцкай вобласці, сядзібна-паркавыя комплексы ў вёсках Грымячае (19 ст.) і Высокае (18-19 ст) Камянецкага раёна, палацава-паркавы комплекс 18-19 стст. у вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна, сядзібна-паркавы ансамбль 19 ст. у Старабарысаве Барысаўскага раёна Мінскай вобоасці… У асноўным гэта сядзібы, якія знаходзяцца не ў вельмі добрым стане”, — адзначыла прадстаўніца Мінкульта.
 
Палац святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку. Фота Святланы Ісаёнак, TUT.BY

Па словах Наталлі Хвір, галоўнай умовай перадачы сядзібаў інвестарам — абсталяванне ў іх пасля рэстаўрацыі (рэканструкцыі) аб’ектаў агра- і экатурызму. Перадвацца яны будуць задарма ці за ўмоўную плату. Сам механізм пакуль прапрацоўваецца. Праколькі ўсе аб’екты з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, “работы на іх мусяць ажыццяўляцца пад строгім  наглядам навукогага кіраўніка”.

Ці знойдуцца грошы і ахвочыя?
 
Спадзеў на тое, што аварыйная сітуацыя з выратаваннем помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны пасунецца з месца, з’явіўся з прыходам на пасаду міністра культуры Паўла Латушкі. Былы амбасадар Беларусі ў Польшчы агучыў задачы, пра якія незалежныя эксперты цвердзілі гадамі, аднак заставаліся непачутымі: павышэнне кантролю за рэканструкцыяй архітэктурных помнікаў, пашырэнне ўзаемадзеяння з грамадскасцю, пошук дадатковых крыніцаў фінансавання.
 
Зразумела, што галоўнай праблемай на сёння застаецца адсутнасць у дзяржавы грошай на аднаўленне спадчыны і агульнай стратэгіі ў гэтым кірунку.
 
Як паведаміў на кастрычніцкай прэс-канферэнцыі Латушка, цяпер работа вядзецца на 13 аб’ектах. На 2009 год на гэтыя мэты было прадугледжана 111,5 млрд рублёў. На наступны — толькі 50 млрд, што ёсць кропля ў моры для соцень унікальных будынкаў, якія вымагаюць тэрміновага выратавання.
 
Унутраныя інвестыцыі, мякка кажучы, не цякуць ракой. Характэрны прыклад — сітуацыя з палацава-паркавым
Дворец Валовичей. Фото А. Дыбовский, Globus.tut.by
Палац Валовічаў у Свяцку. Фота Андрэя Дыбоўскага, Globus.tut.by.
комплексам XVIII у Свяцку на Гродзеншчыне, які мясцовыя ўлады двойчы выстаўлялі на аукцыён, аднак ахвочых набыць яго не знайшлося
 
Магчыма, нешта зменіцца пасля прыняцця падрыхтаванага Міністэрствам спорту і турызму законапраекту, які дазволіць замежным грамадзянам нароўні з беларусамі набываць ці браць у доўгатэрміновую арэнду айчынныя аб’екты з турыстычным патэнцыялам, а таксама ад таго, наколькі Мінспорту і Мінкульту ўдасца выбудаваць агульную стратэгію ў гэтым кірунку. Называлася лічба ў 67 сядзібаў, якія патэнцыйна могуць пайсці з малатка.

Аднак цяжка ўявіць, каб замежнікі кінуліся ў Беларусь скупляць напаўразбураныя камяніцы. Пры тым, што інвестыцыі патрабуюцца нежартоўныя (напрыклад, рэстаўрацыя Свяцкага палаца будзе каштаваць паводле некаторых падлікаў каля 18 млн долараў), фінансавыя перспектывы, як і гарантыі, для замежнікаў цмяныя. 

Не вырашаны ў краіне і ўсе юрыдычна-прававыя пытанні. Гэтак, па падліках Міністэрства культуры, сёння ў Беларусі налічваецца амаль 190 сядзібна-паркавых і палацавых комплексаў. 63 з іх нікім не выкарыстоўваюцца. Каля 30 ўвогуле не маюць дакументаў на права ўласнасці, то бок не могуць быць прададзенымі ці перададзенымі.

Наш ТОП-10
 
Нагадаем, не так даўно TUT.BY разам са старшынём Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам склалі спіс 10 самых унікальных помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, якім пагражае знішчэнне і якія вымагаюць тэрміновага аднаўлення.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры дзесяткі занядбаных аб’ектаў архітэктуры перададуць інвестарам для рэстаўрацыі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика