Гродзенская фiрма АВС пачала працаваць з сусветна вядомай кампанiяй PepsiCo. 21.by

Гродзенская фiрма АВС пачала працаваць з сусветна вядомай кампанiяй PepsiCo

13.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтымi днямi на Гродзенскiм прадпрыемстве "А В С", якое дагэтуль на айчынным i замежным рынках прадуктаў харчавання асацыявалася з выпускам марынаваных грыбоў, кетчупаў, гарчыцы, хрэну i маянэзу, адбылася знакавая падзея — на завод з мэтай выпускаць натуральныя сокi пад маркай "Привет" прыйшоў амерыканскi iнвестар — кампанiя PepsiCo — адзiн з буйнейшых у свеце вытворцаў прадуктаў харчавання.

З нагоды новага iнвестпраекта на прадпрыемстве прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам старшынi Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiра Саўчанкi.

Губернатар адзначыў, што работа "АВС" з такiм замежным партнёрам — гэта новы крок у дзейнасцi прадпрыемства. У нашай краiне добры мiкраклiмат для прыцягнення iнвестыцый, таму новыя сумесныя праекты накшталт гэтага знойдуць падтрымку ў аблвыканкаме. Гродзеншчына, падкрэслiў Уладзiмiр Ягоравiч, аграрная вобласць, таму выпуск высакаякасных i вялiкiх аб'ёмах натуральных сокаў — гэта тое, што цяпер патрэбна.

На пытанне карэспандэнта "Звязды", цi не будзе з боку, напрыклад, мясцовага упраўлення гандлю праводзiцца палiтыка па выцясненнi аналагiчнай прадукцыi з iншых абласцей, каб прадаваць толькi сваё, кiраўнiк Гродзеншчыны адзначыў: зараз гэта не той шлях, па якiм трэба iсцi. Так, засяродзiў увагу журналiстаў Уладзiмiр Саўчанка, сёння мы маглi б кагосьцi не пускаць на рынак, а камусьцi зялёнае святло запалiць. Але ж лепшы прадукт нараджаецца ў канкурэнтнай барацьбе. Поспех падкрэслiў Уладзiмiр Ягоравiч, будзе залежаць выключна ад такiх складнiкаў, як цана, якасць i прывабнае афармленне. Пакупнiк сам разбярэцца, што яму падабаецца, а што не вельмi...

Задавальненне работай з кампанiяй PepsiCo выказаў заснавальнiк прадпрыемства "АВС" Iван Майсееў, зазначыўшы, што тут самае лепшае ў Беларусi абсталяванне. Натуральныя сокi ў хуткiм часе будуць вырабляцца з беларускай сыравiны — лясных ягад i садавiны.

А вось прадстаўнiк кампанii PepsiCo Серхiо Пая адзначыў, што лiцэнзiйная вытворчасць сокаў — гэта чарговы крок у падтрымцы праграм iмпартазамяшчэння, якiя дзейнiчаюць у Беларусi. Пры гэтым замежны госць нагадаў прысутным, што iнвестар мае намер супастаўляць свае iнтарэсы ў новым бiзнэсе з iнтарэсамi Рэспублiкi Беларусь. Ён выказаў ўпэўненасць, што прадпрыемства "АВС" забяспечыць захаванне найвышэйшых стандартаў PepsiCo.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ,

Мiнск — Гродна — Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi на Гродзенскiм прадпрыемстве "А В С", якое дагэтуль на айчынным i замежным рынках прадуктаў харчавання асацыявалася з выпускам марынаваных грыбоў, кетчупаў, гарчыцы, хрэну i маянэзу, адбылася знакавая падзея — на завод з мэтай выпускаць натуральныя сокi пад маркай "Привет" прыйшоў амерыканскi iнвестар — кампанiя PepsiCo — адзiн з буйнейшых у свеце вытворцаў прадуктаў харчавання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика