ВУП знiзiўся на 1 %. 21.by

ВУП знiзiўся на 1 %

13.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле аператыўных звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту Беларусi ў студзенi—кастрычнiку гэтага года да аналагiчнага леташняга перыяду ў супастаўляльных цэнах склаў 99 %.

У згаданы перыяд вытворчасць прамысловай прадукцыi склала 95,5 % да мiнулагоднiх студзеня—кастрычнiка. Вытворчасць спажывецкiх тавараў скарацiлася на 0,9 %, пры гэтым тэмп росту вытворчасцi тавараў харчовай групы ўзрос на 4,8 %, а нехарчовых тавараў скарацiўся на 7,6 %. За студзень—верасень гэтага года рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва рэспублiкi ўзраслi на 2,8 % ў параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам. За кошт усiх крынiц фiнансавання ў студзенi—кастрычнiку 2009 года ўведзена ў эксплуатацыю жылля 115,6 % да студзеня—кастрычнiка 2008 года.

Ігар ГРЫШЫН.

Каму грып, а каму прыбытак

У Баранавiчах на вул. Ленiна мiлiцыя затрымала 48-гадовага беспрацоўнага. Мужчына гандляваў iндывiдуальнымi маскамi i не меў на гэта дакументаў. Калi ў аптэках маска каштуе 370 рублёў, то ён прадаваў iх па 1000 за штуку. У беспрацоўнага канфiскавалi 1 тысячу масак.

Упаў слупок...

На пiлараме СВК "Iменiнскi" Драгiчынскага раёна загiнуў рабочы, жыхар Iванава. Падчас пагрузачных работ на 44-гадовага мужчыну ўпаў бетонны слупок i смяротна траўмаваў чалавека.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле аператыўных звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту Беларусi ў студзенi—кастрычнiку гэтага года да аналагiчнага леташняга перыяду ў супастаўляльных цэнах склаў 99 %.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика