Прышчэпка супраць сезоннага грыпу страхуе ад сутыкнення вiрусаў
13.11.2009
—
Новости Общества
|
Па iнфармацыi Мiнiстэрства аховы здароўя, 11 лiстапада ў краiне адзначалася знiжэнне колькасцi зваротаў да медыкаў з сiмптомамi ВРВI — на 29,9 працэнта ў параўнаннi з папярэднiм днём. Таксама 11 лiстапада адбылося пасяджэнне Мiжведамаснага каардынацыйнага савета па прафiлактыцы грыпу. Усе меры, што прымаюцца для стрымлiвання эпiдэмiчнага пад'ёму, былi прызнаныя адэкватнымi i эфектыўнымi. У мэтах папярэджвання ўцягвання ў эпiдэмiчны працэс дзяцей спынены навучальны працэс у 1477 школах i ССНУ. У 571 установе адукацыi навучальны працэс ужо аднавiўся. У галоўным медыцынскiм ведамстве краiны адзначаюць iстотнае змяншэнне патоку пакупнiкоў у аптэках i запэўнiваюць у тым, што арпетол, рэмантадзiн i аксалiнавая мазь пастаянна адпускаюцца ў аптэчную сетку нашай краiны. Супраць сезоннага грыпу ў Беларусi ўжо прышчэпленыя 100 працэнтаў кантынгенту групы рызыкi, а гэта, мiж iншым, больш як 883 тысячы чалавек. На гэты момант яшчэ працягваецца вакцынацыя за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, сродкаў прадпрыемстваў i ўласных сродкаў грамадзян. У сувязi з гэтым многiх хвалюе пытанне: а цi не позна прышчапляцца ад грыпу? Спецыялiсты Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii сцвярджаюць, што пасля ўвядзення грыпознай вакцыны iмунiтэт фармiруецца праз 1,5 —2 тыднi, а эпiдэмiчны сезон будзе доўжыцца значна больш. I хоць вакцынацыя супраць сезоннага грыпу не фармiруе дастаткова спецыфiчную ахову супраць свiнога грыпу, аднак шэраг даследаванняў сведчаць аб тым, што прышчэпка супраць сезоннага грыпу дапамагае арганiзму змагацца з любым варыянтам вiрусу грыпу за кошт стымуляцыi неспецыфiчнага iмунiтэту. Да таго ж у эпiдэмiчны сезон паралельна з цыркуляцыяй вiрусу А/Н1N1цыркулююць i сезонныя варыянты вiрусаў грыпу. Таму ў захварэлых нярэдка развiваецца цяжкае захворванне, выклiканае спалучэннем розных варыянтаў вiрусу грыпу цi вiрусам грыпу i iншымi рэспiраторнымi вiрусамi, напрыклад, сезонным варыянтам вiрусу грыпу i высокапатагенным вiрусам цi сезонным вiрусам грыпу i адэнавiрусам. Такiя мiкст-формы працякаюць, як правiла, больш цяжка. А з дапамогай сезонных грыпозных вакцын можна папярэдзiць узнiкненне мiкст-формаў, i, адпаведна, развiццё ўскладненняў i лятальныя зыходы. Надзея НIКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стане на 12 лiстапада ў Беларусi былi лабараторна пацверджаны 165 выпадкаў iнфiцыравання вiрусам грыпу А/H1N1. Непасрэдна за час эпiдэмiчнага пад'ёму захваральнасцi на вострыя рэспiраторныя iнфекцыi, г.зн. з 19 кастрычнiка, у нашай краiне былi выяўлены 139 чалавек, iнфiцыраваных так званым свiным грыпам. Аднак статыстыка пацверджаных выпадкаў не можа адлюстроўваць рэальную распаўсюджанасць пандэмiчнага вiрусу, паколькi iндывiдуальная дыягностыка кожнага выпадку захворвання на грып не праводзiцца. Як правiла, да лабараторнай дыягностыкi звяртаюцца толькi ў цяжкiх выпадках працякання хваробы, пры змяшчэннi хворага ў стацыянар. І ўжо ў залежнасцi ад вынiкаў дыягностыкi могуць уносiцца карэктывы ў яго лячэнне. А пры лёгкiх i сярэднецяжкiх формах захворвання рабiць дарагi аналiз сэнсу не мае. |
|