Трэба прывыкаць, што i беларускiя яблыкi могуць мець прыгожы выгляд
18.11.2009
—
Новости Общества
|
Наш даўнi i шчыры прыхiльнiк мiнчанiн Пётр Андрэевiч Навуменкаў нядаўна пачуў iнфармацыю пра закладку на мiжсезонны перыяд бульбы, буракоў, морквы i iншай вiтамiннай прадукцыi. Апроч iншага яго зацiкавiла паведамленне пра закладку на захоўванне беларускiх яблыкаў у газавым асяроддзi. "Што гэта за метад такi?" І, карыстаючыся выпадкам, працягнуў, як кажуць, тэму, якая ў апошнiя гады з падачы розных заяўнiкаў перманентна ўзнiкала прынамсi на старонках нашай газеты. — У папярэднiя гады зiмой у крамах не заўсёды магчыма было купiць айчынныя яблыкi. Даводзiлася браць на Камароўскiм рынку. Прадаўцы хоць i сцвярджалi, што гэта беларускiя плады, але я, маючы крыху досведу ў яблыках, не надта iм верыў. Дык у мяне такое пытанне-прапанова: а чаму б не адчынiць у Мiнску адно-два спецыялiзаваныя гандлёвыя прадпрыемствы, дзе пакупнiк гарантавана мог бы набыць у тым лiку i беларускiя яблыкi па прымальных цэнах i добрай якасцi? Нешта накшталт крамаў "Беларуская садавiна i агароднiна". Ёсць жа ў горадзе спецыялiзаваныя крамы, скажам, па продажы рыбы i рыбнай прадукцыi, цi месцы, дзе заўсёды можна купiць свежы хлеб пэўных гатункаў. Яны карыстаюцца папулярнасцю. Чаму б не быць i "вiтамiнным" гандлёвым прадпрыемствам? — даводзiў сваю думку Пётр Андрэевiч. — Раней сапраўды былi агароднiнныя i плодаагароднiнныя крамы, але ад практыкi iх iснавання было вырашана адысцi. Няўжо чалавек праз увесь горад паедзе ў такое гандлёвае прадпрыемства толькi па яблыкi? Сёння большасць жыхароў хочуць мець поўны асартымент харчовых тавараў у краме, што месцiцца блiжэй да дома, — адказаў на запыт чытача начальнiк аддзела нарыхтовак i знешнеэканамiчнай дзейнасцi Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама Вячаслаў БАХАНОВIЧ. — Цяпер плодаагароднiнныя секцыi ёсць у кожнай харчовай краме, згодна з асартыментным пералiкам там абавязкова павiнны прадавацца i беларускiя яблыкi. Праведзеныя намi манiторынгi наконт выканання гэтага патрабавання засведчылi, што парушэнняў тут практычна няма. Калi прыгадаць згаданую вашым чытачом Камароўку, чаму ён вырашыў, што набываў iмпартныя плады? Цалкам не выключаю, што гэта маглi быць якраз беларускiя яблыкi. Трэба прывыкаць, што прыгожымi могуць быць i яны. Такiм "пераўтварэнням" якраз i дапамагае захоўванне пладоў у газавым асяроддзi, пра што i пытаўся спадар Навуменкаў. Метад гэты сапраўды новы для нас, толькi летась апрабаваны ўпершыню. Спецыяльныя камеры былi ўсталяваныя на Мiнскiм аптовым рынку. У спецыяльнай сумесi газаў у пладоў замаруджваюцца працэсы гнiлi, яны захоўваюць свае смакавыя якасцi i знешнi выгляд даволi доўга. — Дзякуючы такiм камерам мы гандлявалi яблыкамi мiнулага ўраджаю да сёлетняга чэрвеня. Прычым на пачатку лета плады выглядалi так жа, як i пры закладцы на захоўванне ўвосень мiнулага года, — патлумачыў далей Вячаслаў Алегавiч. — Бралi iх i для продажу на Камароўскiм рынку. А да з'яўлення спецыяльных камераў захоўвання яблыкi заканчвалiся раней. Напрыканцы суразмоўца дадаў, што на сёлетнi мiжсезонны перыяд двума аптова-рознiчнымi прадпрыемствамi — УП "Партызанскае" i Мiнскi аптовы рынак — закладзена ў стабiлiзацыйны фонд 4223 тоны яблыкаў. Гэта на 200 тон больш, чым было закладзена на захоўванне летась. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш даўнi i шчыры прыхiльнiк мiнчанiн Пётр Андрэевiч Навуменкаў нядаўна пачуў iнфармацыю пра закладку на мiжсезонны перыяд бульбы, буракоў, морквы i iншай вiтамiннай прадукцыi. Апроч iншага яго зацiкавiла паведамленне пра закладку на захоўванне беларускiх яблыкаў у газавым асяроддзi. "Што гэта за метад такi?" І, карыстаючыся выпадкам, працягнуў, як кажуць, тэму, якая ў апошнiя гады з падачы розных заяўнiкаў перманентна ўзнiкала прынамсi на старонках нашай газеты |
|