«Дама з сабачкамi». 21.by

«Дама з сабачкамi»

21.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яна штогод прыязджае з Мiнска на радзiму спачылага бацькi. Калi не на край свету, то, жартам кажучы, на край зямлi беларускай. У далёкi ад сталiцы Лёзненскi раён. На самай паўночна-ўсходняй мяжы, што падзяляе сёння беларускiх i рускiх суседзяў. Аднак размова цяпер не аб тым. У нашай гiсторыi нiякай палiтыкi i нават эканомiкi. Чыста духоўны фармат.

Ужо даўно гэтую мiнчанку ведаюць як старанную i руплiвую дачнiцу. Звыклiся з тым, што жыве яна ў вёсцы ад снегу да снегу. Паводзiць сябе прыстойна, нi з кiм не сварыцца, хоць на блiзкiя кантакты iдзе асцярожлiва. Да пенсii мiнчанка працавала ў адным з мiнiстэрстваў не на кiруючай, але для тутэйшых жыхароў на недасягальна высокай пасадзе. Уласнай сям’i ў яе няма. Паступова аднаго за адным страцiла мацi i бацьку. У спадчыну за 300 з гакам кiламетраў ад сталiцы засталася вось гэтая бацькава сядзiба на Лёзненшчыне. Разам з ёй дзеляць усе ўцехi i пэўныя вясковыя нязручнасцi два маленькiя сабачкi, дужа падобныя на балонак: мiнчанка падабрала iх у сталiчных «каменных джунглях». Толькi на зiму ўсе трое i вяртаюцца ў мегаполiс у цёплую кватэру.

Спачатку вяскоўцы трохi пасмiхалiся, маўляў, у гарадскiх клопатаў iншых няма. Але потым звыклiся. Тым болей што працавiтасцi i руплiвасцi мiнчанкi можна пазайздросцiць. I дом даглядае, як лялечку, i ў садзе-агародзе парадак, i восенню столькi ўсяго нарыхтуе-назакатвае, што ў сталiцу на машыне адвозяць — ажно колы прасядаюць.

Iншымi вачыма прымусiлi зiрнуць на мiнчанку-дачнiцу некаторыя яе дзеяннi. Як адзначалася вышэй, не склалася ў яе ўласная сям’я. Ды цяпер такое не рэдкасць. А вось у сястры там жа, у сталiцы, некалькi гадоў таму назад старэйшая дачка выйшла замуж i нарадзiла дзiцятка. Маладым давялося тулiцца ў мужавай кватэры, цеснай хрушчоўцы, разам з ягонымi бацькамi. Фактычна тры пакаленнi – старыя, маладыя i iх немаўлятка — апынулiся пад адным дахам.

Як там ужо дамаўлялiся – не нашага розуму справа, але адзiнокая цётка бескарыслiва ўступiла сваю аднапакаёвую кватэру пляменнiцы з сям’ёй. А сама перайшла на зiмовы час да сястры, дзе тулiлася ў зале на канапе. Ну а на дачны сезон з’язджала на Лёзненшчыну.

I так працягвалася год за годам. Пляменнiца жыла ў цёткавай кватэры i цярплiва стаяла ў чарзе на ўласнае жыллё. I калi дачакалася, то трэба было рабiць першы i даволi значны ўклад у кааператыўнае будаўнiцтва. З усiх кiшэняў страслi грошы як маладыя, так i родзiчы. Усё роўна не хапала. I тады адзiнокая цётка зняла з рахунку ўсе свае не надта шыкоўныя зберажэннi былой мiнiстэрскай бюд-жэтнiцы на чорны дзень i аддала пляменнiцы на будаўнiцтва кватэры.

Воз зрушыўся з месца: пляменнiца пабудавала ў сталiцы ўласнае жыллё i выехала з сям’ёй з цётчынай аднапакаёўкi. З канапы ў сястры перасялiлася пад свой стары дах i «дама з сабачкамi»…

Не ведаю, як iншыя, а я асабiста, калi б насiў капялюш, зняў бы яго перад высакароднай мiнчанкай i пакланiўся б ёй. За рэдкую ў наш час бескарыслiвасць i нават самаахвярнасць. Тут жа самая што нi ёсць хрысцiянская мадэль адносiн да блiжняга свайго. Праяўляецца яна i ў астатнiх учынках. Прывезеныя ў сталiцу з вёскi закаткi, сушаныя i салёныя грыбы, варэннi «дама з сабачкамi» шчодра раздае не толькi сястры, пляменнiцы, але i частуе таксама суседак па пад’езде.

Дык у чым сапраўдная святасць? Лягчэй бiць сябе ў грудзi i лямантаваць аб каханнi да ўсяго чалавецтва тэарэтычна. I шмат цяжэй прадэманстраваць такiя пачуццi ў рэальных учынках. Падумалася: калi дазволены будзе ўваход у рай выбраным, то найперш яго заслугоўваюць такiя вось дзiвачкi, як наша «дама з сабачкамi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна штогод прыязджае з Мiнска на радзiму спачылага бацькi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика