Палітвязень Дубскі жэніцца: жонка дзекабрыста гатовая распісацца ў турме
23.11.2009 11:07
—
Новости Общества
|
Да Арцёма Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст, паведаміла прэс‑службе МФ кіраўнік юрыдычнага аддзела «Маладога Фронту» Наста Лойка. «Дакладна вядома, што не дайшлі 8 заказных і 26 звычайных лістоў. Па нашых падліках, гэта прыкладна кожны пяты ліст. Не дайшлі да яго лісты былога палітвязьня Алеся Баразенкі. На свой дзень народзінаў Дубскі атрымаў некалькі дзясяткаў віншаванняў з «Міжнароднай амністыі» Брытаніі, Францыі, Нідэрландаў ‑‑ амаль усе лісты былі ўскрыты «. Па словах Дубскага, ён нядаўна атруціўся турэмнаю ежаю (хлапец мае язву страўніка) і лячылі яго... анальгінам! «Ёсць і прыемная навіна: калі да студзеня Арцёма Дубскага не вызваляць, то ў сярэдзіне месяца ён з нявестаю Тацянаю Касянчук маюць распісацца ў калоніі», ‑‑ паведаміла Наста Лойка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Арцёма Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст, паведаміла прэс‑службе МФ кіраўнік юрыдычнага аддзела «Маладога Фронту» Наста Лойка.«Дакладна вядома,... |
|