ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

24.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Фiлiпiнах выкрадаюць i забiваюць

На поўднi Фiлiпiнаў баевiкi выкралi i застрэлiлi 21 чалавека. Целы забiтых палiцэйскiя знайшлi непадалёк ад месца выкрадання.

Усяго былi выкрадзены 40 чалавек, сярод якiх фiлiпiнскiя палiтыкi i журналiсты. Палiцыя працягвае аглядаць тэрыторыю ў пошуках астатнiх людзей; мяркуецца, што iх узялi ў закладнiкi. Узброеных людзей было каля сотнi, яны з'яўляюцца прыхiльнiкамi мясцовага палiтыка, духоўнага кiраўнiка правiнцыi Андала Ампатуана. Мэта баевiкоў — не дапусцiць яго супернiка, мэра правiнцыi Эсмаэля Мангундадату да ўдзелу ў выбарах (яны прызначаныя на май 2010 года, а рэгiстрацыя пачынаецца на наступным тыднi). Сярод выкрадзеных апынулася жонка мэра, а таксама яго памочнiкi. Па некаторых звестках, лiдарам групы баевiкоў можа быць сын Ампатуана.

Іран трэнiруецца

У ноч на панядзелак у Iране стартавалi найбуйнейшыя ў краiне ваенныя вучэннi, якiя атрымалi назву "Мадафiн-i Асеман-i-Велаят-2" — "Абаронцы нябёсаў i земляў-2". Як сцвярджае камандуючы iранскiмi ВПС брыгадны генерал Ахмад Мiканi, вучэннi не з'яўляюцца надзвычайнымi i планавалiся яшчэ год таму.

Паводле слоў мiнiстра абароны Ахмада Валiдзi, манеўры працягнуцца пяць дзён i будуць праходзiць у розных раёнах, якiя займаюць амаль трацiну агульнай плошчы Iрана — 600 тыс. кв. км. Асноўнай задачай манеўраў будзе адпрацоўка дзеянняў па абароне iранскiх ядзерных аб'ектаў — рэактараў у Натанзе i Тэгеране, а таксама АЭС, якая цяпер будуецца ў Бушэры, i новага завода па перапрацоўцы матэрыялаў, што расшчапляюцца.

Брытанцы i амерыканцы ў Iраку не сябруюць

Брытанскiя вайскоўцы не толькi не знаходзiлiся ў цесным узаемадзеяннi з амерыканскiмi калегамi падчас ваеннай аперацыi ў Iраку, але i часта ўступалi з iмi ў канфлiкты. Як пiша The Daily Telegraph, такiя звесткi ўтрымлiваюцца ў серыi дакладаў былых брытанскiх военачальнiкаў.

Першыя сур'ёзныя разыходжаннi ў тактыцы вядзення вайны выявiлiся ў 2003 годзе. Брытанскiя вайскоўцы настойвалi на так званым "мяккiм" падыходзе, якi ставiць на першае месца дыпламатычныя высiлкi, дзе яны толькi магчымыя, у той час як амерыканскае камандаванне аддавала перавагу тактыцы "пераследаваць, затрымлiваць i забiваць ворага, не ўступаючы з iм у перамовы". Такiя ж разыходжаннi датычылiся i пытання ўсталявання кантактаў з мясцовым насельнiцтвам. Усе апублiкаваныя звесткi выданне прыводзiць у якасцi вытрымак з афiцыйных дакументаў.

Вандалы растапталi пернiкавы гарадок

У нарвежскiм Бергене ў ноч на нядзелю ад вандалаў пацярпела мясцовая славутасць — пернiкавы гарадок, якi лiчыцца самым вялiкiм у свеце. Ён складаўся з больш як 1200 пернiкавых хатак. Цяпер вынiкi працы дзвюх тысяч будаўнiкоў растаптаныя на кавалачкi невядомымi.

Кожны год перад Калядамi жыхары Бергена будуюць пернiкавы горад. У суботу яны ўзвялi больш за тысячу хатак, але ўжо праз пару гадзiн пасля завяршэння працы ад будынкаў засталiся адны руiны. Мэр Бергена, зрэшты, выказаў меркаванне, што яшчэ ёсць час адбудаваць усё зноўку, i ўжо да поўдня нядзелi яго здагадкi збольшага пацвердзiлiся. Да праекта далучылiся не толькi простыя гараджане, але i прафесiйныя кандытары. Сумеснымi высiлкамi яны аднавiлi каля 100 хатак. Аднак цырымонiю адкрыцця прыйшлося перанесцi на тыдзень. На iнтэрнэт-старонках лакальных выданняў, а таксама ў сацыяльных сетках разгарнулася абмеркаванне здарэння, у прыватнасцi нават з'явiлiся прапановы разабрацца з невядомымi вандаламi на сярэднявечны манер.

Гладкiх — на фiтнэс!

Унiверсiтэт Лiнкальна ў Пенсiльванii абавязаў студэнтаў з залiшняй масай цела праходзiць курс заняткаў фiтнэсам для атрымання дыплома.

Падставай для такой iнiцыятывы стаў рост захваральнасцi на атлусценне i цукровы дыябет, асаблiва сярод чарнаскурай моладзi. Паводле новага распараджэння адмiнiстрацыi, студэнты з iндэксам масы цела 30 i больш, што адпавядае атлусценню, абавязаныя прайсцi курс "Фiтнэс для жыцця". Гэты курс уключае заняткi пешай хадой, аэробiкай i iншыя фiзiчныя практыкаваннi, а таксама тэарэтычную падрыхтоўку па пытаннях сiлкавання, стрэсу i сну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Фiлiпiнах выкрадаюць i забiваюць На поўднi Фiлiпiнаў баевiкi выкралi i застрэлiлi 21 чалавека. Целы забiтых палiцэйскiя знайшлi непадалёк ад месца выкрадання. Усяго былi выкрадзены 40 чалавек, сярод якiх фiлiпiнскiя палiтыкi i журналiсты. Палiцыя працягвае аглядаць тэрыторыю ў пошуках астатнiх людзей; мяркуецца, што iх узялi ў закладнiкi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика