Колькасць новых жыллёвых чаргавiкоў сталiцы ў наступным годзе паменшыцца прыкладна на 30 працэнтаў. 21.by

Колькасць новых жыллёвых чаргавiкоў сталiцы ў наступным годзе паменшыцца прыкладна на 30 працэнтаў

24.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта журналiстам учора паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвай палiтыкi Мiнскага гарвыканкама Мiкалай Ком.

Кiраўнiк упраўлення нагадаў, што 16 лiстапада Прэзiдэнтам Беларусi быў падпiсаны Указ № 543, згодна з якiм у нашай краiне змяняюцца ўмовы прыняцця грамадзян на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, забеспячэння жылымi памяшканнямi дзяржаўнага жыллёвага фонду, а гэта павiнна прывесцi да скарачэння чарговасцi ўжо ў наступным годзе. Такiм чынам, на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў не прымаюцца грамадзяне, забяспечаныя агульнай жылой плошчай больш як 15 кв. м на чалавека. Трэба заўважыць, што цяпер будзе ўлiчвацца сума плошчаў усiх жылых памяшканняў, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi або ў карыстаннi грамадзянiна i членаў яго сям'i.

Асобна адзначаецца, што асобы, якiя ўпершыню ўзялi ў шлюб i жывуць разам з бацькамi, цяпер будуць прымацца на жыллёвы ўлiк на агульных падставах з улiкам забяспечанасцi жыллём на кожнага жыхара менш як 15 кв. м агульнай плошчы. Гэтая пазiцыя была адрэдактавана сталiчнымi чыноўнiкамi не беспадстаўна. У апошнiя гады ў жыллёвую чаргу былi ўключаны ў якасцi тых, хто ўпершыню ўзяў шлюб i не мае асобнай кватэры, 114 тысяч сем'яў. Разам з тым, вялiкая частка такiх маладых сем'яў жыве разам з бацькамi цi iншымi членамi сям'i часам у даволi вялiкiх па плошчы кватэрах. Мiж iншым, як адзначыў Мiкалай Ком, сёння ў Мiнску ў чарзе на атрыманне сацыяльнага жылля стаiць 1200 сем'яў i грамадзян. Па лiнii пазачарговага будаўнiцтва з магчымасцю атрымання льготнага жыллёвага крэдыту на ўлiку стаiць 8,5 тысячы сем'яў, з якiх сёння 3 тысячы сем'яў ужо будуюць сабе жыллё. Мiкалай Ком лiчыць, што для больш хуткага скарачэння жыллёвай чаргi, у сталiцы трэба мацней прапагандаваць насельнiцтву сiстэму будзберажэнняў, развiваць iпатэчнае крэдытаванне i механiзм выкарыстання жыллёвых аблiгацый. Не апошнюю ролю ў развiццi жыллёвага сектара адыгрывае долевае будаўнiцтва. Кiраўнiк упраўлення паведамiў, што сёння па лiнii долевага будаўнiцтва льготныя крэдыты на 20 гадоў пад 5 працэнтаў гадавых у Мiнску атрымалi ўжо каля 1,5 тысячы забудоўшчыкаў.

Гэты ўказ кiраўнiка дзяржавы ўваходзiць у сiлу з 19 лютага наступнага года.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта журналiстам учора паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвай палiтыкi Мiнскага гарвыканкама Мiкалай Ком. Кiраўнiк упраўлення нагадаў, што 16 лiстапада Прэзiдэнтам Беларусi быў падпiсаны Указ № 543, згодна з якiм у нашай краiне змяняюцца ўмовы прыняцця грамадзян на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, забеспячэння жылымi памяшканнямi дзяржаўнага жыллёвага фонду, а гэта павiнна прывесцi да скарачэння чарговасцi ўжо ў наступным годзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика