Воля народа — найвышэйшы закон
24.11.2009
—
Новости Общества
|
Сёння спаўняецца трынаццаць гадоў з дня правядзення рэспублiканскага рэферэндуму па шэрагу вельмi важных пытанняў, якiя маюць вялiкую дзяржаўную i грамадскую значнасць. Сярод iх было лёсавызначальнае для Беларусi пытанне — аб двух дыяметральна супрацьлеглых праектах абноўленай Канстытуцыi. За праект Канстытуцыi, прапанаваны Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, прагаласавала больш як пяць млн чалавек (70, 45 працэнта грамадзян). Такiм чынам, беларускi народ, якi непасрэдна выявiў на рэспублiканскiм рэферэндуме сваю волю, у чарговы раз праявiў сваю шматвяковую мудрасць, вырашыў канстытуцыйны крызiс, адыграў ролю галоўнага, вярхоўнага арбiтра ў дзяржаўным канфлiкце памiж галiнамi ўлады. У гэтым заключаецца значэнне рэферэндуму, яго агульнанародная ды i агульначалавечая каштоўнасць. Беларускi народ прыняў важнае, лёсавызначальнае для дзяржавы i грамадства рашэнне, непасрэдна рэалiзаваў свой суверэнiтэт на практыцы. 24 лiстапада узяла верх народная мудрасць, свабодна i непасрэдна выяўленая воля народа — найвышэйшы закон. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь 1996 года, прынятая на рэспублiканскiм рэферэндуме 24 лiстапада, — гэта найважнейшы палiтыка-прававы дакумент, дагавор суверэннай улады i ўсяго народа Беларусi, паводле вобразнага выразу класiкаў, гэта "закон законаў". Канстытуцыя не толькi юрыдычна аформiла якасна новую дзяржаўнасць, палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя змены, якiя адбылiся ў грамадстве, але i завяршыла будаўнiцтва суверэннай беларускай дзяржавы. Паводле меркавання Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнкi, Канстытуцыя "ўвасобiла ў сабе пераемнасць i вопыт шматвяковага гiстарычнага шляху Беларусi, азнаменавала новы этап у палiтычным i сацыяльна-эканамiчным развiццi нашай краiны". Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзянiну свабоды i правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця i гарманiчнага ўсебаковага развiцця асобы. Яна стварае рэальныя ўмовы для фармiравання па-сапраўднаму народнай дзяржавы, кансалiдацыi нашага грамадства, мабiлiзацыi яго намаганняў на выкананне задач цяперашняй пяцiгодкi, дэвiз якой "Дзяржава для народа, для чалавека". Канстытуцыя ўпершыню замацавала натуральныя (неадчужальныя) правы чалавека, паставiла яго ў роўныя ўмовы з дзяржавай, вызначыла iх узаемныя абавязкi i адказнасць. Правы i свабоды чалавека i гарантыi iх рэалiзацыi — найважнейшая каштоўнасць. Iм прысвечаная палова артыкулаў Канстытуцыi, яны размешчаныя там на першым месцы. Артыкул 1 Канстытуцыi ўтрымлiвае мадэль, праект развiцця Рэспублiкi Беларусь — унiтарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Максiмальнае наблiжэнне да гэтай мадэлi, да "дасканалага" грамадства магчымае толькi праз выкананне ўсiмi Канстытуцыi, праз фармiраванне правапрымяняльнай практыкi, якая адпавядае яе сутнасцi, пры дапамозе выканання правоў i свабодаў грамадзян i ўсвядомленага выканання iмi сваiх абавязкаў. У гэтай справе вельмi важная роля канстытуцыйнага кантролю, якi здзяйсняецца Канстытуцыйным Судом Рэспублiкi Беларусь, садзейнiчае фармiраванню дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы i ў першую чаргу абароне правоў, свабодаў i законных iнтарэсаў чалавека i грамадзянiна. На павышэнне эфектыўнасцi канстытуцыйнага кантролю скiраваны Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 "Аб некаторых захадах па ўдасканаленнi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь", якi ўсклаў на Канстытуцыйны Суд шэраг дадатковых паўнамоцтваў, у прыватнасцi, здзяйсненне абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi ўсiх законаў да падпiсання кiраўнiком дзяржавы. Канстытуцыйным Судом у парадку абавязковага папярэдняга кантролю ўжо разгледжана больш як 160 законаў. Ацэньваючы шлях станаўлення, развiцця i зацвярджэння канстытуцыйнага правасуддзя ў Рэспублiцы Беларусь, Канстытуцыйны Суд у Пасланнi аб стане канстытуцыйнай законнасцi адзначыў, што яно стала рэальнасцю, адным са складальнiкаў канстытуцыйных асноў беларускай дзяржаўнасцi, а забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыi, прамое дзеянне яе нормаў застаюцца найважнейшымi паказчыкамi ўстойлiвасцi канстытуцыйнага ладу. А.Г. ЦIКАВЕНКА, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння спаўняецца трынаццаць гадоў з дня правядзення рэспублiканскага рэферэндуму па шэрагу вельмi важных пытанняў, якiя маюць вялiкую дзяржаўную i грамадскую значнасць. Сярод iх было лёсавызначальнае для Беларусi пытанне — аб двух дыяметральна супрацьлеглых праектах абноўленай Канстытуцыi.
|
|