Дзед Мароз паводле тарыфу 10 варыянтаў дадатковага заробку
24.11.2009
—
Новости Общества
|
Час, як вядома, — грошы. Прычым у прамым сэнсе: пры асабiстым жаданнi i наяўнасцi некалькiх вольных гадзiн у дзень або ў тыдзень можна адшукаць непрацяглую, але зусiм не лiшнюю падпрацоўку. Магчымасцi, асаблiва ў жыхароў гарадоў, тут ёсць. Вызначыўся i спiс найбольш папулярных варыянтаў. Аднак сярод iх мы адразу ж пакiнем за дужкамi такiя крыху спецыфiчныя прапановы, як сеткавы маркетынг цi танцы ў начных клубах.
Гандляваць — не рабаваць Цi не самая вялiкая колькасць заявак — на распаўсюджвальнiкаў. Да таго ж самай рознай прадукцыi, ад ачышчальнiкаў паветра i посуду да кнiг i касметыкi "Oriflame". Што ж да даходу, то ў пераважнай большасцi выпадкаў ён залежаць ад ступенi актыўнасцi — звычайна гаворка iдзе аб 7-10 працэнтах ад кошту рэалiзаванага тавару. Зразумела, падацца ў гандаль цяжка, i ў тым лiку ў псiхалагiчным плане. Але тыя, хто ўсё ж заняўся гэтай справай, сцвярджаюць: яна можа прыносiць дадаткова прынамсi па 100-200 тысяч рублёў у месяц. Асаблiва калi патрапiць стварыць кола пастаянных клiентаў. Зусiм не "дзiцячыя" грошы Спецыфiкай буйных гарадоў апошняга часу стаў рост нараджальнасцi. Адпаведна, павялiчылася патрэба ў нянечках. Аднак распачаць зарабляць на доглядзе дзяцей не так проста. Не выпадае тут i разлiчваць на звышпрыбыткi. Цалкам натуральна, што ў гэтай справе бацькi паводзяць сябе вельмi асцярожна i давяраюць "чалавеку з вулiцы" толькi ў вельмi рэдкiх выпадках. Нянечак шукаюць у блiзкiм атачэннi. А са знаёмых шмат не возьмеш. Адсюль i "стандартны" тарыф — як правiла, гэта 1 цi 2 "умоўныя адзiнкi" за гадзiну. Дзе попыт, там i прапановы Можна колькi заўгодна разважаць аб сумленнасцi падобных паслуг, але, на жаль, даводзiцца канстатаваць: прапановы падрыхтоўкi рэфератаў, курсавых i дыпломных работ знаходзяць сваю "мэтавую аўдыторыю". Прычым калi-нiкалi тая ж аўдыторыя згодная някепска плацiць — у "пiкавыя часы" тэрмiновае напiсанне таго ж "дыплома" можа прынесцi да 200 "умоўных адзiнак" Дзясятка за "дзясятку" Больш зарабляюць рэпетытары, але ў гэтым выпадку без спецыяльнага дыплома i добрай рэпутацыi — анiяк. Калi ёсць дзве гэтыя ўмовы, настаўнiк можа разлiчваць на 5-10, а выкладчык — на 10-20 "умоўных адзiнак" за гадзiну дадатковых заняткаў. Прычым цi варта аддаваць перавагу менавiта выкладчыкам ВНУ — яшчэ пытанне. Практыка сведчыць, што вынiкi работы настаўнiкаў нiчым не горшыя. Па вельмi простай прычыне: "аснову" выпускных i ўступных iспытаў складае менавiта школьная праграма. Камп'ютарны дыск — наш сябар Спецыяльнай падрыхтоўкi патрабуе i праца дызайнера. Аднак спецыяльная адукацыя тут абавязковая не заўсёды. Каб зрабiць пэўны праект (асаблiвы попыт сёння — на праекты ўладкавання кватэр у новабудоўлях), часам дастаткова авалодаць пэўнымi камп'ютарнымi праграмамi. Праўда, i заробак тут будзе адпаведным — ён можа складаць усяго 5—10 долараў. Бум аднолькавы для ўсiх Нягледзячы на скептычныя прагнозы, будаўнiчы бум у большасцi гарадоў не сышоў на "нуль". Таму поле дзейнасцi для сантэхнiкаў, электрыкаў i тынкоўшчыкаў застаецца шырокiм. Але пры тым аднаразовыя заказы для "адзiночак" — з'ява дастаткова рэдкая. Хоць i не ўнiкальная: пры пэўным шанцаваннi можна знайсцi заяўку на паклейку шпалераў за 30-50 або дробны рамонт газавага абсталявання за 5 долараў. Цяжкасцi перакладу Нягледзячы павышэнне сярэдняга ўзроўню ведання замежных моў, патрэба ў перакладчыках застаецца. Аднак першым вiдавочным плюсам для тых, хто хоча заняцца падобнай дзейнасцю, з'яўляецца валоданне не толькi англiйскай, нямецкай i французскай мовамi. А плюсам другiм — знаёмства з прафесiйнай лексiкай у той або iншай сферы. Абедзве гэтыя ўмовы могуць прыносiць у тыдзень ад 50 долараў i вышэй. Мае той, хто рызыкуе Вялiкая колькасць запрашэнняў скiраваная ўладальнiкам уласных аўтамабiляў. Яны могуць часова "пераквалiфiкавацца" ў таксiстаў. Некаторыя фiрмы прываблiваюць дадатковымi "бонусамi", напрыклад, пры ўмове сталага супрацоўнiцтва — дапамогай у тэхаглядзе транспартнага сродку. Аднак вiдавочны "мiнус" у гэтым выпадку — нестабiльны заробак, якi вызначаецца паводле дамоўленасцi. Прычым найбольш ацэньваюцца выезды ў самы "рызыкоўны" начны час. "Рэкламны" бiзнэс Амаль нiякай рызыкi (вядома, калi карыстацца толькi спецыяльна прызначанымi для гэтага дошкамi) у расклейшчыка аб'яў i распаўсюджвальнiка рэкламных улётак у ажыўленых месцах горада. Звышпрыбытку падобны занятак нiбыта не дае, у гэтым выпадку прапануецца не больш за 5-7 тыс. рублёў за гадзiну. Але карэспандэнт "Звязды" ўсё ж пераканаўся: для многiх — гэта таксама грошы. I прапановы падзарабiць тут "разбiраюцца" даволi хутка. Мужчыны ў дэфiцыце Нарэшце, з апошняга. Навагоднiя святы ўжо зусiм хутка, таму ўсё часцей з'яўляюцца прапановы папрацаваць Дзедам Марозам i Снягуркай з выездам на кватэры клiентаў. Пры гэтым праблем з касцюмамi ўзнiкнуць не павiнна — забеспячэнне iмi бяруць на сябе фiрмы-наймальнiкi. I тыя ж фiрмы абяцаюць распрацаваць патэнцыйным работнiкам зручны графiк вiзiтаў, асноўная частка якiх запланавана на перыяд з 24 снежня па 3 студзеня. Што да аплаты, то за правядзенне невялiкай 15-хвiлiннай святочнай iмпрэзы могуць заплацiць крыху больш за 11 тыс., iмпрэза ў гадзiну (дзеля справядлiвасцi, такую працягласць здольны вытрымаць далёка не кожны) дазволiць атрымаць 45 тыс. рублёў. Да слова, цiкава: званкi карэспандэнта газеты па некаторых аб'явах выклiкалi непадробную зацiкаўленасць. Бо высветлiлася, што калi "часовы штат" Снягурак ужо збольшага ўкамплектаваны, то вакансii Дзеда Мароза пакуль застаюцца адкрытымi. I, мiж iншым, гэта iнфармацыя — перш-наперш для ўсiх прадстаўнiкоў "моцнай паловы". Спачатку — дагавор Скiдваць з рахункаў часовыя крынiцы даходаў, безумоўна, нельга. Але пры гэтым таксама не варта забывацца на тое, што любыя заробкi падлягаюць падаткаабкладанню — па стаўцы ў 12 працэнтаў. I больш за тое, заўважае намеснiк кiраўнiка Фонда сацыяльнай абароны насельнiцтва Наталля Шаўлоўская, калi заключаецца працоўны або грамадзянска-прававы дагавор на выкананне работ, аказанне паслуг i стварэнне аб'ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi, трэба ўзгадаць аб узносах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Пры працоўным дагаворы або "дагаворы падраду" з юрыдычнымi асобамi выплата сацстраху робiцца абавязкова. Сапраўды, у гэтым выпадку можна пайсцi на "шэрую схему" i проста адмовiцца ад падпiсання дагавора. Але гэта ўжо небяспечна. Прыкладаў, калi праца заставалася без аплаты, на жаль, таксама нямала. — Каб не ўзнiкла праблем з выплатай грошай, нi ў якiм разе нельга спадзявацца на словы-абяцаннi — працу, нават працягласцю ў некалькi гадзiн, трэба загадзя i абавязкова пiсьмова аформiць тым жа грамадзянска-прававым дагаворам, — адзначае загадчык юрыдычнай кансультацыi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiр Шалковiч. — Так, гэта як быццам "папяровыя клопаты", але настойваць тут неабходна. Тым больш, што дагавор выгадны i самому заказчыку: у вынiку ён можа быць упэўненым у выкананнi працы i яе якасцi. Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Час, як вядома, — грошы. Прычым у прамым сэнсе: пры асабiстым жаданнi i наяўнасцi некалькiх вольных гадзiн у дзень або ў тыдзень можна адшукаць непрацяглую, але зусiм не лiшнюю падпрацоўку. Магчымасцi, асаблiва ў жыхароў гарадоў, тут ёсць. Вызначыўся i спiс найбольш папулярных варыянтаў. Аднак сярод iх мы адразу ж пакiнем за дужкамi такiя крыху спецыфiчныя прапановы, як сеткавы маркетынг цi танцы ў начных клубах.
|
|