Калi дом стары. 21.by

Калi дом стары

24.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша сям'я (двое малых) жыве ў вельмi старым i па сутнасцi не прыдатным для пражывання доме, стаiць на кватэрным улiку i нават, здаецца, што ўжо дастаялася: у выканкаме сказалi, што ў першым квартале наступнага года мы зможам пачаць долевае будаўнiцтва кватэры. Патлумачце, на якую падтрымку мы можам разлiчваць з боку дзяржавы?  

З. Пашкевiч, Гродзенскi раён.

 

У акце абследавання стану жылога памяшкання павiнна змяшчацца выснова аб неадпаведнасцi жылога памяшкання вызначаным для пражывання санiтарным i тэхнiчным патрабаванням i немагчымасцi або немэтазгоднасцi правядзення рамонту з адпаведнымi абгрунтаваннямi. Да акта абследавання дадаецца тэхнiчны пашпарт жылога памяшкання са звесткамi аб яго фiзiчным зносе, а пры неабходнасцi — заключэння праектнай або навукова-даследчай арганiзацыi, органаў санiтарна-эпiдэмiчнага нагляду.

Згодна з пастановай Мiнжылкамгаса ад 2 мая 2000 г. № 4, фактычны знос драўляных жылых дамоў i са сценамi з iншых матэрыялаў звыш 65 % з'яўляецца падставай для прызнання такiх дамоў не адпаведнымi санiтарным i тэхнiчным патрабаванням i непрыдатнымi для пражывання.

Выканаўчы або распарадчы орган разглядае пададзеныя ў пастаянна дзейную мiжведамасную камiсiю матэрыялы i прымае рашэнне адносна прыдатнасцi жылога памяшкання для пражывання.

Грамадзяне, якiя пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных непрыдатнымi для пражывання, у адпаведнасцi з падпунктам 1.11 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2000 г. № 185 маюць права на сумеснае выкарыстанне ў вызначаным парадку льготнага крэдыту i аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Вiктар САВIЦКI.

Калi прычына ўважлiвая   Мой муж пасля службы ў армii ўладкаваўся на завод. Па месцы працы яму было выдзелена так званае ложак-месца ў iнтэрнаце, а потым, калi ажанiўся, i асобны пакой. Цяпер муж — вельмi цяжка хварэе. Баiмся, што на прадпрыемства ён ужо не вернецца. Цi могуць у гэтым выпадку выселiць нас з iнтэрната?

А. Лабанава, Магiлёў.

Магiлёў.

У адпаведнасцi з арт. 97 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь iнтэрнаты выдзяляюцца для пражывання грамадзян на перыяд iх працы або вучобы. Таму пры спыненнi працоўных адносiнаў былыя работнiкi падлягаюць высяленню з iнтэрната.

Згодна з п. 57 Палажэння аб iнтэрнатах (зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 верасня 1999 г. № 1437 з наступнымi змяненнямi i дапаўненнямi), работнiкi (служачыя) арганiзацый, якiя пасялiлiся ў iнтэрнаце ў сувязi з працай (службай), могуць быць выселеныя з iнтэрната без прадастаўлення iншага жылога памяшкання ў выпадку звальнення па ўласным жаданнi без уважлiвых прычын, звальнення за парушэнне працоўнай дысцыплiны або ўчыненне злачынства, а таксама ў выпадку забеспячэння гэтых асобаў iншым жылым памяшканнем у дадзеным населеным пункце. З iнтэрната не могуць быць выселеныя без забеспячэння iншым жылым памяшканнем грамадзяне, якiя спынiлi працу па iншых падставах, у тым лiку i ў сувязi з немагчымасцю выконваць абавязкi па стане здароўя. Гэтыя патрабаваннi адносяцца да работнiкаў арганiзацый, у распараджэннi якiх знаходзяцца iнтэрнаты.

Вiктар САВIЦКI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша сям'я (двое малых) жыве ў вельмi старым i па сутнасцi не прыдатным для пражывання доме, стаiць на кватэрным улiку i нават, здаецца, што ўжо дастаялася: у выканкаме сказалi, што ў першым квартале наступнага года мы зможам пачаць долевае будаўнiцтва кватэры. Патлумачце, на якую падтрымку мы можам разлiчваць з боку дзяржавы?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика