Душа, што ўпархнула матыльком. 21.by

Душа, што ўпархнула матыльком

24.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калектыў Беларускага рэспублiканскага тэатра юнага гледача надзвычай смуткуе з прычыны смерцi аднаго са сваiх найлепшых акцёраў Анатоля Аляксандравiча Жука (20.05.1949 — 19.11.2009).

Заслужаны артыст Беларусi, таленавiты пiсьменнiк, яркi паэт, прызнаны сцэнарыст Анатоль Жук служыў у Тэатры юнага гледача з 1 верасня 1975 года. За гэты час, увасобiўшы безлiч роляў, акцёр стаў сапраўдным майстрам сцэны, творчасць якога з'яўляецца ўзорам для кожнага маладога чалавека, якi вырашыў прысвяцiць сваё жыццё тэатральнаму мастацтву.

Ролi, выкананыя акцёрам, увайшлi ў скарбонку нацыянальнага тэатральнага мастацтва Беларусi. Сярод iх — Несцерка ("Несцерка" В. Вольскага), Мiканор ("Подых навальнiцы" І. Мележа), Заслонаў ("Паядынак" М. Матукоўскага) і іншыя.

А. Жук выканаў ролi ў тэлевiзiйных пастаноўках "Тайная вячэра" ("Наш актыў" У. Траццякова), "Вочы ў вочы" Я. Сiпакова, "Зямлi яшчэ балiць" П. Панчанкi, "Варшаўскi шлях" А. Куляшова, у тэлефiльмах "Новая зямля" паводле Я. Коласа, "Мая справа цялячая" паводле К. Чорнага, "Сiвая легенда" паводле У. Караткевiча, зняўся ў мастацкiх кiнафiльмах "Пушча", "Мацi ўрагану", "Душа мая Марыя".

Шматгранны талент А. Жука прынёс лiтаратуры Беларусi шмат адметных твораў. У якасцi пiсьменнiка ён выдаў некалькi зборнiкаў прозы — "Помста матылькоў" (1991), "Пагаварыць трэба" (1993), "Дзённае паляванне на месяц" (2002), скандальны раман "Бульвар" (2009) пра жыццё багемы, зборнiк вершаў "Туга" (2007).

Калi знойдзеце час, то зазiрнiце ў кiнатэатр, каб пабачыць новую кiнастужку "Кадэты" рэжысёра Вiталя Дудзiна — дынамiчную вострасюжэтную драму, дзеянне якой разгортваецца ў Заходняй Беларусi ў першае пасляваеннае лета. Праца над гэтай стужкай сталася магчымай дзякуючы таму, што лiтаратурная першааснова Анатоля Жука была летась адзначана ў конкурсе сцэнарыяў, праведзеным "Беларусьфiльмам".

У сённяшнiм рэпертуары ТЮГа ў Анатоля Жука былi тры вызначальныя ролi: валявы i адначасова пластычны, па-рыцарску верны ваявода князя Уладзiмiра Дабрыня ("Палачанка" А. Дударава), высакародны Граф Дарынкур ("Маленькi лорд Фаўнтлярой" М. Воранава паводле Ф. Бернет) i, вядома ж, халодны, але не згаслы ў душы Палкоўнiк Кiнчын ("Матылёк" П. Гладзiлiна). Без перабольшанняў можна дадаць, што апошняя з гэтага шэрагу роля Анатоля Жука забяспечыла яму месца ў вечнасцi. Тая душэўная трансфармацыя, што адбываецца з жорсткiм ваякам, калi яго душа ўспырхвае матыльком, вырваўшыся з кокана знявер'я i безнадзейнасцi, як нiшто iншае, пераканаўча сведчыць пра бессмяротнасць чалавечай душы.

Калегі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыў Беларускага рэспублiканскага тэатра юнага гледача надзвычай смуткуе з прычыны смерцi аднаго са сваiх найлепшых акцёраў Анатоля Аляксандравiча Жука (20.05.1949 — 19.11.2009). Заслужаны артыст Беларусi, таленавiты пiсьменнiк, яркi паэт, прызнаны сцэнарыст Анатоль Жук служыў у Тэатры юнага гледача з 1 верасня 1975 года. За гэты час, увасобiўшы безлiч роляў, акцёр стаў сапраўдным майстрам сцэны, творчасць якога з'яўляецца ўзорам для кожнага маладога чалавека, якi вырашыў прысвяцiць сваё жыццё тэатральнаму мастацтву
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика