Палякi стамiлiся ад палiтычнай барацьбы. 21.by

Палякi стамiлiся ад палiтычнай барацьбы

24.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-мiнiстр Польшчы Дональд Туск на працягу некалькiх гадоў быў фаварытам сацыялагiчных апытанняў, якiя даволi часта праводзяцца ў гэтай краiне, i часам атрымлiваў падтрымку нават 50 працэнтаў рэспандэнтаў. Аднак вынiкi нядаўняга сацыялагiчнага даследавання, праведзенага аўтарытэтным даследчым агенцтвам "ГФК Палонiя", паказваюць, што барацьба за прэзiдэнцкае крэсла ў 2010 годзе будзе для яго значна цяжэйшай, чым гэта меркавалася.

Цяпер яго кандыдатуру на найвышэйшы дзяржаўны пост падтрымаў бы толькi 21 працэнт апытаных. На другiм месцы апынуўся вядомы палiтык Уладзiмеж Цiмашэвiч з 16-працэнтнай падтрымкай, на трэцiм — дзейны прэзiдэнт Лех Качыньскi — 12 працэнтаў i на чацвёртым — Анджэй Аляхоўскi — 5 працэнтаў. Найбольш сенсацыйна, па меркаваннi газеты "Жэчпаспалiта", выглядае факт, што аж 39 працэнтаў палякаў, якiя маюць намер галасаваць на прэзiдэнцкiх выбарах, пры папярэднiм зандзiраваннi выбралi опцыi "не ведаю", "якi-небудзь iншы кандыдат".

Адкуль такi разлад сярод выбаршчыкаў? Яго прычынамi, па меркаваннi псiхолага з Варшаўскага ўнiверсiтэта Норберта Малiшэўскага, з'яўляюцца пастаяная вайна памiж партыямi "Грамадзянская платформа" (ГП) i "Закон i справядлiвасць" (ЗiС), а таксама асабiста памiж Дональдам Тускам i Лехам Качыньскiм. Гэтая барацьба, з аднаго боку, забяспечвае абедзвюм партыям стабiлiзацыю на палiтычнай сцэне, Але з iншага боку, ад яе ўсё больш людзей стамляецца i таму не хоча галасаваць нi за аднаго з гэтых палiтыкаў.

Як лiчыць псiхолаг, выбаршчыкi пакутлiва чакаюць трэцяга кандыдата, але такi не з'явiўся. Іх чаканням мог бы адпавядаць Уладзiмеж Цiмашэвiч, але ён пакуль што актыўнасцi не праяўляе i нават на кожным кроку падкрэслiвае, што не мае намеру вылучаць сваю кандыдатуру на прэзiдэнцкiх выбарах. Па меркаваннi аналiтыкаў, калi б ён узяў старт у выбарчай гонцы, то мог бы прыўнесцi на палiтычную сцэну нямала сюрпрызаў. Напрыклад, частка прыхiльнiкаў "Закона i справядлiвасцi" аддала б перавагу Цiмашэвiчу-посткамунiсту, а не Дональду Туску — лiдару варожага лагера ГП.

Яцэк Kлачкоўскi, палiтолаг з кракаўскага Цэнтра палiтычнай думкi, таксама прытрымлiваецца пункту погляду адносна стомленасцi палякаў ад палiтычнай барацьбы i таму лiчыць, што на будучых прэзiдэнцкiх выбарах можна чакаць самую нiзкую пасля 1989 года актыўнасць выбаршчыкаў. Палiтолаг звяртае ўвагу на няўстойлiвую пазiцыю Туска з-за апошнiх палiтычных скандалаў i ваяўнiчай рыторыкi, якую стаў актыўна выкарыстоўваць прэм'ер-мiнiстр. Найбольшую папулярнасць Туск мае сярод 18—19-гадовых палякаў. У дзейнага ж прэзiдэнта больш за ўсё прыхiльнiкаў сярод 50-гадовых, а Уладзiмеж Цiмашэвiч найбольш папулярны сярод тых, каму за 60.

Па меркаваннi палiтолага Клачкоўскага, Цiмашэвiч валодае якасцямi, якiя даспадобы больш сталым выбаршчыкам: спакой, мяккi i асцярожны стыль выказвання думак. Ён не на адным з бакоў канфлiкту, мае вялiкi палiтычны досвед. З сацыялагiчнага даследавання вынiкае таксама, што Цiмашэвiч валодае найбольшай здольнасцю прыцягваць выбаршчыкаў з розных партый. Барталамей Бiскуп, палiтолаг з Варшаўскага ўнiверсiтэта, лiчыць, што Цiмашэвiч зрабiў з сябе палiтыка для ўсiх. Ён па-ранейшаму натуральны кандыдат левых сiлаў, з ГП яго аб'ядноўвае праеўрапейская пазiцыя, а з ЗiС — сацыяльны погляд на эканомiку.

Нi адзiн i з астатнiх даследаваных кандыдатаў на пост прэзiдэнта не атрымаў больш за 2 працэнты падтрымкi. Завяршае рэйтынг лiдар Саюза левых дэмакратаў Гжегаж Наперальскi з 1-працэнтным вынiкам. Нагадаем, падчас даследавання быў апытаны 991 дарослы грамадзянiн Польшчы.

Мiхаiл Бацян.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-мiнiстр Польшчы Дональд Туск на працягу некалькiх гадоў быў фаварытам сацыялагiчных апытанняў, якiя даволi часта праводзяцца ў гэтай краiне, i часам атрымлiваў падтрымку нават 50 працэнтаў рэспандэнтаў. Аднак вынiкi нядаўняга сацыялагiчнага даследавання, праведзенага аўтарытэтным даследчым агенцтвам "ГФК Палонiя", паказваюць, што барацьба за прэзiдэнцкае крэсла ў 2010 годзе будзе для яго значна цяжэйшай, чым гэта меркавалася
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика