У Беларусi — першыя карткi Visa Platinum
24.11.2009
—
Новости Общества
|
Важнай падзеяй для ўсяго беларускага рынку пластыкавых картак стаў выпуск ААТ "Белгазпрамбанк" новага фiнансавага прадукту — карткi Visa Platinum. Мiж iншым, першыя чатыры карткi ў краiне ўжо ўручаныя намеснiкам старшынi праўлення "Белгазпрамбанка" Сяргеем Дабралетам клiентам банка. Як адзначыў Сяргей Дабралет, назапашаны банкам вопыт, найноўшыя тэхналогii i супрацоўнiцтва з мiжнароднай плацежнай сiстэмай Visa дазваляюць прапанаваць ужо i ў нашай краiне клiентам з высокiм сацыяльным статусам, якiя цэняць свой час i якасны сэрвiс, адну з самых прэстыжных паслуг у вобласцi пластыкавых картак — прэмiяльную картку Visa Platinum. Банкiр лiчыць, што рынак пластыкавых картак у рэспублiцы дасягнуў таго ўзроўню, калi клiенты банка прад'яўляюць павышаныя патрабаваннi да фiнансавых прадуктаў i хочуць карыстацца якаснымi паслугамi, пры гэтым атрымлiваць дадатковыя iнфармацыйна-плацежныя сэрвiсы па пластыкавых картках i дадатковыя перавагi пры iх выкарыстаннi. Насамрэч, гэтая картка дае шмат прывiлей сваiм трымальнiкам, сярод якiх, у прыватнасцi, знiжкi i бонусы ў сетках рэстаранаў, крамаў, гатэляў, агенцтваў па пракаце аўтамабiляў, авiякампанiй, медыцынская i юрыдычная падтрымка падчас падарожжаў. Акрамя таго, той, хто стаў яе ўладальнiкам, будзе абслугоўвацца персанальным менеджарам, па картцы на размешчаныя сродкi налiчваюцца павышаныя працэнты. На прэс-канферэнцыi з нагоды гэтай падзеi было падкрэслена, што паралельна з намiнаванай у замежнай валюце карткай Visa Platinum, якой клiент можа расплачвацца ў 200 краiнах свету, ён таксама мае магчымасць атрымаць крэдытную картку, якая намiнаваная ў беларускiх рублях з лiмiтам крэдытавання да 50 мiльёнаў рублёў. Што ж датычыцца кошту штомесячнага абслугоўвання карткi, то ён складае ў эквiваленце 15 долараў ЗША. Акрамя таго, ёсць магчымасць аднаразовай платы за абслугоўванне "пластыку", якая на тэрмiн тры гады складае ў эквiваленце 430 долараў. Iгар ШЧУЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Важнай падзеяй для ўсяго беларускага рынку пластыкавых картак стаў выпуск ААТ "Белгазпрамбанк" новага фiнансавага прадукту — карткi Visa Platinum. Мiж iншым, першыя чатыры карткi ў краiне ўжо ўручаныя намеснiкам старшынi праўлення "Белгазпрамбанка" Сяргеем Дабралетам клiентам банка.
|
|