Быць бядзе. 21.by

Быць бядзе

24.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы ўпэўненыя ў тым, што, чытаючы гэтыя прадказаннi, людзi старэйшага пакалення абавязкова знойдуць менавiта тое, што некалi стала прадказаннем смерцi iх блiзкага чалавека. Такiм прадказаннем маглi паслужыць самыя розныя прадметы, дзеяннi або непрадбачаныя на першы погляд з'явы:

 лiчылася, калi чалавек выразна чуў, што яго паклiкалi па iменi, але пры гэтым не бачыў таго, хто клiча, то гэтае душы продкаў далi знак збiрацца "ў дарогу" — iншы свет;

 прадказанне хуткай смерцi абяцаў сон, у якiм чалавека клiчуць "да сябе" памёршыя сваякi або знаёмыя;

 сон, у якiм пераходзiш праз мост, у народных соннiках тлумачыўся, як пераход у iншы свет;

 хуткую смерць аднаго з дамачадцаў нярэдка прадракала птушка: калi ў хату або кватэру залятала або рэзка ўдаралася аб шкло акна дробная птушка, часцей за ўсё сiнiца або ластаўка;

 лiчылася, калi ўраганам сарве страху або расколецца бэлька — памрэ гаспадар хаты, калi расколецца печ — гаспадыня;

 калi з печы выпала цэгла — да смерцi кагосьцi з дамачадцаў;

 падзенне абраза са сцяны або з’яўленне расколiны на абразе прадказвала смерць аднаго з дамачадцаў; калi хатнi абраз па незразумелых прычынах назаўжды выносiлi з хаты, гэта прадвяшчала вымiранне ўсяго роду;

 пабiтае, трэснутае люстэрка ў хаце, лiчылася прадвеснiкам бяды:

 калi ўначы сабака доўга i працягла выў, апусцiўшы галаву да зямлi, або вырыў у садзе вялiкую яму — чакай пахаванняў;

 лiчылася, што той, каму мышы пагрызуць вопратку або абутак, неўзабаве пойдзе ў iншы свет.

Асаблiва сачылi за паводзiнамi жывёлы, калi ў хаце знаходзiўся цяжкахворы:

 калi сабака не еў рэшткаў ежы пасля цяжкахворага чалавека, то апошнi хутка памрэ;

 калi кошка сышла з хаты i не вярнулася, гэта было дакладнай прыкметай, што чалавек, якi захварэў, не выжыве.

У народзе нярэдка казалi: "Бяда адна не ходзiць, яна другую за сабою водзiць, а за ёй i трэцяя ўвязалася". Прыкметамi яшчэ адной смерцi ў хаце лiчылася:

 калi труна для нябожчыка зроблена не па памеры (малая або вялiкая);

 калi ногi нябожчыка доўгi час заставалiся цёплымi;

 калi чалавек памёр з адчыненымi вачыма;

 калi ў сям'i памерлi ў адзiн год двое, не абмiнуць i трэцяй смерцi ў гэтай сям'i або радзiне.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы ўпэўненыя ў тым, што, чытаючы гэтыя прадказаннi, людзi старэйшага пакалення абавязкова знойдуць менавiта тое, што некалi стала прадказаннем смерцi iх блiзкага чалавека. Такiм прадказаннем маглi паслужыць самыя розныя прадметы, дзеяннi або непрадбачаныя на першы погляд з'явы:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика