Хваробы росту дзіцячага Еўрабачання
24.11.2009
—
Новости Общества
|
У мiнулую суботу галоўная iнтрыга дзiцячага "Еўрабачання-2009" перастала такой быць — сумесным галасаваннем гледачоў i журы быў абраны пераможца чарговага песеннага конкурсу. На п'едэстал узняўся прадстаўнiк Нiдэрландаў, 14-гадовы Ральф Макенбах, якi з песняй "Click Clack" набраў 121 бал. Лiтаральна ў спiну яму дыхалi дзяўчаты — Луара Айрапецян з Арменii i Каця Рабава з Расii, якiя набралi аднолькавую колькасць балаў — 116. Дзеля справядлiвасцi заўважым: практычна да апошняга моманту пытанне, хто перамог, заставалася адкрытым — настолькi шчыльна iшлi вынiкi. Але не для нас — прадстаўнiк Беларусi Юра Дземiдовiч з песняй "Чароўны трусiк" апынуўся на 9-м месцы. "Мы так i ведалi", — тут жа заявiла значная частка "талерантных" суайчыннiкаў, якiм з усiх iсных жанраў найлепш удаецца крытыка. Па маiм сцiплым меркаваннi, махаць кулакамi пасля бойкi — гэта найгоршы варыянт. Тым больш што нагоды для панiкi няма. Ну, не выйгралi, i што? У актыве Беларусi, якая ўдзельнiчае ў конкурсе з 2003 года — з моманту заснавання, i без таго дзве перамогi i адно другое месца. Як пажартавалi ў 2007-м пасля трыумфу нашага Аляксея Жыгалковiча расiйскiя калегi, "беларусы, майце сумленне — колькi можна выйграваць?". Сёлета, мне здаецца, больш важным для Беларусi стала не занятае месца. А тое, што мы ўпершыню выйшлi за нябачныя рамкi таго, што мы, дарослыя, прывыклi лiчыць "дзiцячым" — шчаслiвае сяброўства i мажорныя песенькi пра кветачкi ды сонейка. Атрымаўся "нефармат", але затое якi! Адметны i запамiнальны, якi або цалкам падабаецца, або катэгарычна не падабаецца. Гэтым разам не спадабаўся, але — i ў гэтым, магчыма, галоўная вартасць — прагучаў нi да каго не падобным. Увогуле ж конкурс узору 2009 года даў цэлы шэраг падстаў задумацца — на будучыню, i ў тым лiку нам як арганiзатарам дзiцячага "Еўрабачання-2010". Па-першае, колькасць удзельнiкаў прыкметна скарацiлася (прычым задоўга да эпiдэмii грыпу), i гэта можа сведчыць пра тое, што спаборнiцтва ў цяперашнiм выглядзе губляе прэстыж. Па-другое, сёлетнi конкурс — як нiколi НЕ дзiцячы, хутчэй, падлеткавы. А, пагадзiцеся, у 10-гадовай маленькай бельгiйкi Лаўры i 14-гадовага галандца Ральфа, мары цiнэйджараў, зусiм розная аўдыторыя. Таму Бельгiя — толькi чацвёртая, а прадстаўнiцы Грузii i Мальты з пазiтыўнымi дзiцячымi кампазiцыямi — яшчэ нiжэй, на сёмым i восьмым месцах. Пэўна, трэба зноў штосьцi мяняць у правiлах — або яшчэ больш звужаць узроставыя межы, або рабiць два розныя конкурсы... Па-трэцяе, у чарговы раз стала вiдавочна: краiны постсавецкага лагера ўпарта галасуюць па-добрасуседску, як бы арганiзатары нi старалiся гэтага пазбегнуць. Па-чацвёртае — уплыў дарослых, кампазiтараў i аранжыроўшчыкаў, харэографаў i педагогаў па вакале, на дзiцячай (як быццам) творчасцi адбiваецца далёка не станоўча. Зноў i зноў мы бачым спробы кланiраваць папярэднiх паспяховых выканаўцаў. Толькi не трэба даводзiць, што танцавальныя элементы, адзiн у адзiн спiсаныя з выступлення пераможцы "Еўрабачання-2009" Аляксандра Рыбака, падтанцоўка галандца Ральфа Макенбаха ў прарочым сне ўбачыла! "Запчасткi" ад вобраза Ксенii Сiтнiк, ад знакамiтага "О-а-о" да пышнай спаднiчкi, таксама каторы год упарта выкарыстоўваюцца мастацкiмi кiраўнiкамi з розных краiн. Зрэшты — на здароўе, мы яшчэ прыдумаем, беларуская зямля, дзякаваць Богу, на таленты багатая. Галоўнае — Беларусi абавязкова трэба працягваць удзельнiчаць у падобных конкурсах! Не толькi каб сябе паказваць i глядзець на iншых, але яшчэ i каб навучыцца радавацца поспехам i суперажываць няўдачам сваiх прадстаўнiкоў, аднолькава годна перамагаць i прайграваць, а яшчэ — з усяго гэтага выносiць карысны досвед i станоўчыя ўражаннi. Каб мы, землякi, нарэшце сталi такiмi мудрымi i талерантнымi, якiмi самi сябе ўспрымаем. Час да 20 лiстапада 2010 года, калi дзiцячае "Еўрабачанне" прыме Мiнск, яшчэ ёсць. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Уладзiмiр Глушакоў, кiраўнiк капэлы хлопчыкаў гiмназii-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi: <І>— Для мяне "Еўрабачанне" сталася грандыёзным мерапрыемствам, якое запатрабавала поўнага напружання ўсiх сiлаў, фiзiчных i духоўных. Але разам з тым я вельмi шчаслiвы, што паўдзельнiчаў у конкурсе, хоць мы i ведалi, на што iшлi, i былi гатовыя да абодвух бакоў медаля. Але на самiм конкурсе мяне па-добраму ўразiла атмасфера — цёплая, сяброўская; не было гэтай залiшняй канкурэнцыi i iмкнення да перамогi любой цаной. Пры тым i прахадных нумароў нi ў кога не было, усе краiны вылучылi моцных, на мой погляд, выканаўцаў, кожны з якiх быў варты перамогi. Дарэчы, песня "Чароўны трусiк" працягне жыццё — не толькi ў перакладах на 6 розных моў, але таксама ў клiпе. Яго прапанаваў зрабiць беларусам вядомы маскоўскi рэжысёр, якi спецыяльна прыехаў у Кiеў, каб паслухаць "трусiка" жыўцом. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую суботу галоўная iнтрыга дзiцячага "Еўрабачання-2009" перастала такой быць — сумесным галасаваннем гледачоў i журы быў абраны пераможца чарговага песеннага конкурсу. На п'едэстал узняўся прадстаўнiк Нiдэрландаў, 14-гадовы Ральф Макенбах, якi з песняй "Click Clack" набраў 121 бал. Лiтаральна ў спiну яму дыхалi дзяўчаты — Луара Айрапецян з Арменii i Каця Рабава з Расii, якiя набралi аднолькавую колькасць балаў — 116.
|
|