У свеце загаварылi пра другую хвалю крызiсу
28.11.2009
—
Новости Общества
|
Просьба аб адтэрмiноўцы плацяжоў па абавязках дзяржфонду Dubai World на паўгода, з якой да iнвестараў звярнуўся Дубай, выклiкала панiку на сусветных фондавых, валютных рынках i рынках сыравiны. Таму што падобнага iнвестары ад эмiрата, якi багаты на нафту, не чакалi. У свеце гэтае паведамленне лiтаральна паставiла на вушы iнвестараў, якiя расцанiлi вышэйзгаданае як пагрозу магчымага дэфолту Дубая, якi не змог пагасiць запазычанасць ва ўмовах адносна высокiх цэнаў на нафту. Больш за тое, iнфармацыя пра магчымы дэфолт Дубая адрадзiла апасеннi наконт пачатку другой хвалi крызiсу. Фiнансавыя цяжкасцi Дубая паўплывалi на падзенне еўрапейскiх фондавых iндэксаў, якое стала максiмальным за 7 месяцаў. Балюча адгукнулася навiна i на курсах акцый найбуйнейшых еўрапейскiх банкаў, кацiроўкi якiх знiзiлiся з-за апасенняў iнвестараў, што банкi могуць пацярпець ад мяркуемага дэфолту. На валютных рынках пайшлi значныя хiстаннi курсу долара i еўра. Напрыклад, у Расii за апошнiя два днi курс долара падняўся больш як на адзiн расiйскi рубель, няшмат ад яго там адстаў i курс еўра. Такiм чынам расiйскi рубель адрэагаваў на абвал на фондавых рынках i знiжэнне цэнаў на нафту, справакаванае паведамленнямi з эмiрата. Патаннеў расiйскi рубель i ў нас, зляцеўшы ўчора з вышынi ў 94,89 беларускага рубля да 93,30. Затое курс долара iстотна вырас — адразу на 42 рублi, i яго кошт зафiксаваўся на сёння на ўзроўнi 2782 беларускiя рублi. А еўра дасягнуў адзнакi ў 4136,83 беларускага рубля. Эксперт "Звязды", дэкан эканамiчнага факультэта БДУ, прафесар Мiхаiл Кавалёў не схiльны драматызаваць апошнiя падзеi i лiчыць, што яны не выклiкаюць другой хвалi сусветнага крызiсу. не схiльны драматызаваць апошнiя падзеi i лiчыць, што яны не выклiкаюць другой хвалi сусветнага крызiсу.— Усё ж такi дубайскi фонд не можа стварыць такой ланцуговай рэакцыi, — мяркуе эксперт. — Проста цяперашняя нервовая рэакцыя фiнансавых рынкаў лiшнi раз паказвае, наколькi недасканалае iх упарадкаванне, што нават самыя нязначныя чуткi ствараюць такiя хiстаннi. І, безумоўна, такога кшталту сiтуацыi вельмi выгадныя розным спекулянтам на фондавых, валютных i iншых бiржах. Што ж датычыцца знiжэння курсу расiйскага рубля, то, на маю думку, гэта таксама часовая з'ява, яна дэманструе, што Цэнтрабанк Расii не вельмi аператыўна рэагаваў на сiтуацыю. Мяркую, расiйскi рубель вернецца да зыходнай сiтуацыi. Апошнiя падзеi яшчэ раз паказваюць крохкасць у першыя месяцы пасля крызiсу ўсiх фiнансавых рынкаў, калi самыя нязначныя чуткi, самыя нязначныя рухi ствараюць такiя вялiкiя праблемы ўсяму свету. I пры ўсё маёй павазе да золата, цяперашняя яго цана (яна, вiдавочна, будзе i далей расцi) ужо празмерная. — Мiхаiл Мiхайлавiч, долар учора вызначыўся iстотным ростам курсу i ў нас. На ваш погляд, тэндэнцыя доўгачасовая? — I ў нас, як ва ўсiм свеце, гэта часовая з'ява. — Гэта значыць, што кошт "амерыканца" можа зноў стаць больш "лёгкiм"? — Мяркую, што будзе так. А тое, што сёння адбываецца на беларускай бiржы, — гэта не выходзiць за межы вызначаных параметраў карэкцiроўкi курсу беларускага рубля — плюс-мiнус 10 працэнтаў. Iгар ШЧУЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Просьба аб адтэрмiноўцы плацяжоў па абавязках дзяржфонду Dubai World на паўгода, з якой да iнвестараў звярнуўся Дубай, выклiкала панiку на сусветных фондавых, валютных рынках i рынках сыравiны. Таму што падобнага iнвестары ад эмiрата, якi багаты на нафту, не чакалi. У свеце гэтае паведамленне лiтаральна паставiла на вушы iнвестараў, якiя расцанiлi вышэйзгаданае як пагрозу магчымага дэфолту Дубая, якi не змог пагасiць запазычанасць ва ўмовах адносна высокiх цэнаў на нафту. Больш за тое, iнфармацыя пра магчымы дэфолт Дубая адрадзiла апасеннi наконт пачатку другой хвалi крызiсу.
|
|