ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

28.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кандыдат у прэзiдэнты Украiны паабяцаў вешаць i расстрэльваць

Кандыдат у прэзiдэнты Украiны, дзейны мэр Ужгарада Сяргей Ратушняк у iнтэрв'ю Ўкраiнскай службе Бi-Бi-Сi заявiў, што краiну трэба ратаваць "самым дыктатарскiм спосабам".

"Злыдня паставiць на месца, хабарнiка-суддзю — да сценкi, пракурора — да сценкi, мытнiка, падатковiка — да сценкi", — падзялiўся Ратушняк сваiм бачаннем выхаду краiны з крызiсу. Паводле яго меркавання, у кожнага дзяржаўнага служачага павiнен быць выбар — сумленная i добра аплатная праца альбо гiльяцiна. Такую альтэрнатыву, лiчыць ужгарадскi мэр, можа прапанаваць толькi "нацыянальная дыктатура". "Толькi гэта можа выратаваць. Няма ўжо краiны", — падагульнiў кандыдат у прэзiдэнты.

Румынскага прэзiдэнта абвiнавацiлi ў збiццi дзiцяцi

Румынскае выданне Gаrdiаnul апублiкавала вiдэаролiк, на якiм прэзiдэнт краiны Траян Басеску б'е дзiця падчас мiтынгу. Ролiк датаваны 2004 годам, калi Басеску толькi балатаваўся ў прэзiдэнты Румынii.

На вiдэазапiсе вiдаць, што Басеску ў традыцыйнай для сваёй выбарчай кампанii таго часу памяранцавай куртцы размаўляе з жанчынай, бярэ ў яе скрутак з паперамi i працягвае ёй руку для поцiску. У той жа час побач з жанчынай стаiць хлопчык, якога, мяркуючы па вiдэаролiку, Басеску б'е кулаком у скiвiцу. Пасля ўдару хлопчык смяецца. Сам падлетак, якога завуць Багдан, пасля публiкацыi вiдэаролiка распавёў журналiстам, што прычынай iнцыдэнту стала яго непрыемнае выказванне ў адрас кандыдата ў прэзiдэнты.

Завесцi сабаку больш карысна, чым запiсацца ў спартзалу

Завесцi сабаку — гэта нават карысней, чым купiць абанемент на наведванне спартзалы, паказала праведзенае ў Вялiкабрытанii даследаванне. Уладальнiк сабакi ў сярэднiм двойчы ў дзень праводзiць па 24 хвiлiны з гадаванцам, а ў тыдзень гэта 5 гадзiн 38 хвiлiн. Пры тым сярэднестатыстычны брытанец, запiсаны ў фiтнэс-клуб, прысвячае трэнiроўкам толькi 1 гадзiну 20 хвiлiн у тыдзень, прыводзiць звесткi Thе Dаilу Tеlеgrарh.

Акрамя таго, аматары сабак тройчы ў дзень выводзяць iх на доўгiя шпацыры — гэта яшчэ 2 гадзiны 33 хвiлiны ў тыдзень. Гэта значна больш, чым выдаткоўваюць на заняткi ў спартзале або бег большасць з тых, хто iмкнецца весцi здаровы лад жыцця. Толькi 16% наведвальнiкаў спартзалы заявiлi, што заняткi заўсёды дастаўляюць iм радасць. Амаль 70% успрымаюць iх як руцiну. У той жа час 86% аматараў сабак кажуць, што iм падабаецца кожны дзень хадзiць на шпацыр, i толькi 22% часам лiчаць гэта руцiнай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат у прэзiдэнты Украiны паабяцаў вешаць i расстрэльваць Кандыдат у прэзiдэнты Украiны, дзейны мэр Ужгарада Сяргей Ратушняк у iнтэрв'ю Ўкраiнскай службе Бi-Бi-Сi заявiў, што краiну трэба ратаваць "самым дыктатарскiм спосабам". "Злыдня паставiць на месца, хабарнiка-суддзю — да сценкi, пракурора — да сценкi, мытнiка, падатковiка — да сценкi", — падзялiўся Ратушняк сваiм бачаннем выхаду краiны з крызiсу. Паводле яго меркавання, у кожнага дзяржаўнага служачага павiнен быць выбар — сумленная i добра аплатная праца альбо гiльяцiна. Такую альтэрнатыву, лiчыць ужгарадскi мэр, можа прапанаваць толькi "нацыянальная дыктатура". "Толькi гэта можа выратаваць. Няма ўжо краiны", — падагульнiў кандыдат у прэзiдэнты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика