Пачатак зiмы адзначыцца анамальнай цеплынёй. 21.by

Пачатак зiмы адзначыцца анамальнай цеплынёй

28.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аўторак i сераду па захадзе чакаецца да плюс 13

У гэтыя выхадныя на тэрыторыю Беларусi зноў завiтаюць цёплыя паветраныя масы з боку Заходняй Еўропы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ў суботу ранiцай атмасферны фронт праз Польшчу прынясе да нас ападкi, але ўжо ўдзень кароткачасовыя дажджы будуць назiрацца толькi месцамi ў Гомельскай i Магiлёўскай абласцях. Тэмпература паветра 3—9 градусаў. У нядзелю з боку Балтыйскага мора да нас прасунецца вiльготнае паветра, таму ўначы месцамi, а ўдзень па паўночнай палове краiны зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы на нядзелю ад мiнус 1 да плюс 5 градусаў, удзень 2—9 цяпла.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, захаваецца цёплае i вiльготнае надвор'е i ў пачатку наступнага тыдня, а першыя днi зiмы ўвогуле стануць анамальна цёплымi. Так, 1 i 2 снежня месцамi па захадзе чакаюцца невялiкiя дажджы, а тэмпература паветра ўначы 1—8, а ўдзень 5—11 градусаў, у Брэсцкай i Гомельскай абласцях ажно да плюс 13. Сапраўды глабальнае пацяпленне атрымлiваецца.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак i сераду па захадзе чакаецца да плюс 13 У гэтыя выхадныя на тэрыторыю Беларусi зноў завiтаюць цёплыя паветраныя масы з боку Заходняй Еўропы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика