У Мiнску знiклi танныя кватэры. 21.by

У Мiнску знiклi танныя кватэры

28.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавiта так ахарактаразаваў сiтуацыю на сталiчным другасным рынку жыллёвай нерухомасцi старшыня савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў. Насарэч, калi ў пачатку лiпеня ў Мiнску магчыма было адшукаць невялiкiя аднапакаёўкi за 32 тысячы долараў, то сёння самыя танныя "хрушчоўкi" на першых цi апошнiх паверхах з агульнай плошчай да 33 квадратных метраў прапануюцца не менш чым за 38—40 тысяч долараў.

Упэўненая стабiлiзацыя плюс сезоннае падаражанне

Паводле звестак iнфармацыйнага каталога спецыялiзаваных выданняў, прысвечаных нерухомасцi, квадратны метр адна- i двухпакаёвых кватэр прапануецца прадаўцамi ад 1415 да 1480 долараў. Яшчэ месяц таму такi сярэднi кошт жыллёвага "квадрата" прапаноўваўся пакупнiкам на 30—50 долараў танней. Разам з тым, пры рэальных здзелках па звычайных стандартных кватэрах фiгуруюць крыху iншыя цэны. Калi кошт квадратнага метра ў рэкламе вызначаецца ў межах 1400 долараў, то насамрэч рэальна яе купяць толькi па 1280—1300 долараў за жыллёвы "квадрат". Аднак сёння на вялiкiя знiжкi ўжо не згаджаюцца гаспадары менавiта маленькiх кватэр. Так адбылося, што цяпер на другасным рынку не стала хапаць стандартных па якасцi i кошце аднапакаёвых кватэр.

У трэцяй дэкадзе лiстапада звычайныя аднапакаёвыя кватэры агульнай плошчай да 35—37 квадратных метраў маюць стартавы кошт ужо на ўзроўнi 45—52 тысяч долараў.

Прапанова двухпакаёвых кватэр застаецца i цяпер даволi вялiкай, але i па гэтым сегменце жылля танная нерухомасць ужо знiкла. Самыя маленькiя "двушкi" з агульнай плошчай да 42—45 квадратных метраў прапаноўваюцца прыкладна за 48—55 тысяч долараў. Галоўным чынам гэта "хрушчоўкi" на апошнiх паверхах пяцiпавярховых старых дамоў. Стандартныя двухпакаёвыя кватэры агульнай плошчай да 50 квадратных метраў, але на гранiчных паверхах каштуюць ужо да 60 тысяч долараў. Самая вялiкая колькасць прапаноў аб продажы звычайных двухпакаёвых кватэр прыпадае на жыллё па кошце ад 60 да 70 тысяч долараў.

Мiнiмальным застаецца цяпер цэннiк на трохпакаёвыя кватэры. Самыя танныя трохпакаёўкi з агульнай плошчай да 57 квадратных метраў выстаўляюцца на продаж за 60—65 тысяч долараў. Разам з тым трэба адзначыць, што выбар такiх дробных "траячак" зусiм мiнiмальны — каля 10 варыянтаў. Самы распаўсюджаны кошт стандартных трохпакаёвых кватэр з агульнай плошчай да 68 квадратных метраў складае ад 70 да 80 тысяч долараў.

Актыўнасць пакупнiкоў пачала знiжацца?

Паводле iнфармацыi Мiкалая Прасталупава, менавiта ў пачатку трэцяй дэкады лiстапада на другасным рынку жыллёвай нерухомасцi сталiцы колькасць рэальных здзелак па куплi-продажы кватэр пачала знiжацца. Прычына не ў тым, што з рынку знiклi пакупнiкi з грашыма, не. Пакупнiкi iснуюць, але яны гатовыя купляць толькi сапраўды танныя лiквiдныя аднапакаёвыя кватэры, якiх у продажы ўжо няма.

Крыху iншая сiтуацыя назiраецца на першасным рынку жылля. Згодна з iнфармацыяй iнфармацыйнага цэнтра долевага будаўнiцтва рыэлтарскай кампанii "Твая сталiца-кансалт", попыт на гэтым рынку iстотна павялiчыўся з пачатку года i будзе расцi надалей. Кiраўнiкi кампанii ўпэўненыя, што ў снежнi першасным рынкам жылля пачнуць больш цiкавiцца прыватныя iнвестары i арганiзацыi, каб да пачатку наступнага года выгадна ўкласцi айчынную валюту ў лiквiдную нерухомасць. Эксперты кампанii прагназуюць, што найбольшым попытам будуць карыстацца тыя дамы, якiя яшчэ да новага года будуць прымацца ў эксплуатацыю.

Квадратны метр кватэр "далёўкi" на стартавым этапе каштуе ад 1100 долараў. У доме, пабудаваным на стадыi 2-3 паверхаў, жыллёвы квадрат каштуе ўжо 1200 долараў i больш. Аднак iснуюць на першасным рынку долевага будаўнiцтва кватэры, дзе квадратны метр каштуе ад 1300 да 1500 долараў. Калi ў дамах з такiм цэннiкам большасць кватэр мае часам гiганцкую агульную плошчу, тады падобнае жыллё пачынае "завiсаць" пры продажы. Спецыялiсты камiтэта будаўнiцтва i iнвестыцый гарвыканкама выявiлi ажно 800 кватэр у жылых дамах, што будуць пабудаваныя ў другiм паўгоддзi, якiя не маюць патэнцыйных гаспадароў увогуле.   Начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль адзначыў, што ў будтрэстаў па лiнii "далёўкi" яшчэ iснуюць праблемы пры пошуку клiентаў, але гэта датычыцца не ўсiх iнвестыцыйных кампанiй.  

Менавiта камерцыйныя структуры першымi адрэагавалi на новыя тэндэнцыi на рынку жылля. У дамах кемлiвых забудоўшчыкаў большасць памяшканняў прыпадае на адна-, цi двухпакаёвыя кватэры з цiкавымi агульнымi плошчамi, дзе iснуе вялiкая кухня, мiнiмальны калiдор, а пажадана i панарамныя вокны. Такiя дамы прадаюцца па рынкавым кошце на стартавым этапе будаўнiцтва амаль iмгненна.

Ільготнае крэдытаванне адмяняць не збiраюцца

Увесь мiнулы тыдзень спецыялiзаваныя выданнi i iнтэрнэт-парталы спрабавалi стварыць сенсацыю аб тым, што хутка дзяржава цалкам адмовiцца ад сiстэмы льготнага крэдытавання будаўнiцтва жылля, а прапануе чаргавiкам iпатэку i сiстэму будзберажэнняў. Гэтыя чуткi на фоне новых правiлаў прыняцця грамадзян на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў пачалi iстотна нерваваць i нашых чытачоў. Няўжо ў хуткiм часе чаргавiкам са стажам дзяржава дапамагаць ужо не будзе?

У адказ на гэта пытанне начальнiк упраўлення Мiнбудархiтэктуры Аляксандр Горваль адзначыў, што i сёлета i ў наступным годзе льготныя крэдыты пад будаўнiцтва жылля для насельнiцтва будуць выдавацца чаргавiкам усiх сацыяльных катэгорый у штатным запланаваным рэжыме. Сёння ў мiнiстэрстве не займаюцца "абразаннем" iльгот для чаргавiкоў, а спрабуюць прыцягнуць у сферу жыллёвага будаўнiцтва iншыя фiнансавыя iнструменты, каб паскорыць "разгрузку" вялiкiх жыллёвых чэргаў у сталiцы i абласных цэнтрах.

Гарады-спадарожнiкi Мiнска пачнуць будаваць праз год

Вялiкую жыллёвую чаргу сталiцы сёння актыўна прапаноўваюць "раскiдваць" за кошт будаўнiцтва жылля ў суседнiх кампактных гарадках. Цяпер больш сур'ёзна абмяркоўваюцца кандыдатуры такiх гарадоў, як Заслаўе i Смалявiчы. Гарадскiя ўлады разлiчваюць падрыхтаваць адпаведныя дакументы на выдзяленне зямлi пад будаўнiчыя пляцоўкi ўжо ў наступным годзе. Аляксандр Горваль упэўнены, што будаўнiцтва гарадоў-спадарожнiкаў сталiцы пачнецца не раней чым праз год. Разам з тым, дробненькiм спадарожнiчкам мегаполiса сёння можна лiчыць Бараўляны, дзе ўжо цяпер пабудаваны мiнi-мiкрараёнчык для бескватэрных мiнчан. Большасць дамоў там пабудавана па лiнii долевага будаўнiцтва, а апошнi яшчэ недабудаваным быў прададзены жыхарам Мiнска па сiстэме гарадскiх жыллёвых аблiгацый.

Новая карэкцiроўка цэнаў магчымая ў лютым

Эксперты рынку жыллёвай нерухомасцi ўпэўненыя, што ў найблiжэйшыя 2 месяцы цэны на кватэры ў Мiнску застануцца на ранейшым узроўнi. Мiкалай Прасталупаў лiчыць, што невялiкае павелiчэнне актыўнасцi пакупнiкоў на рынку традыцыйна будзе назiрацца ў другой дэкадзе снежня. Звычайна клiенты iмкнуцца вырашыць жыллёвае пытанне да Новага года. У гэты час цэны на жыллё могуць крыху папаўзцi ўгору. А потым, недзе з 25 снежня i ажно да сярэдзiны лютага, на другасным рынку жылля будзе гаспадарыць мёртвы сезон. Цэны на кватэры ў лютым будуць залежаць у першую чаргу ад кошту будаўнiцтва новага жылля, цэнаў на энерганосьбiты, курсу нацыянальнай валюты i сярэднiх заробкаў мiнчан у новым годзе. Тое, што ў новым сезоне крэдыты пад куплю кватэр таннець не будуць, вiдавочна ўжо цяпер. Маладым бескватэрным застаецца толькi спадзявацца на будаўнiцтва i iпатэку.

Сяргей КУРКАЧ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так ахарактаразаваў сiтуацыю на сталiчным другасным рынку жыллёвай нерухомасцi старшыня савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў. Насарэч, калi ў пачатку лiпеня ў Мiнску магчыма было адшукаць невялiкiя аднапакаёўкi за 32 тысячы долараў, то сёння самыя танныя "хрушчоўкi" на першых цi апошнiх паверхах з агульнай плошчай да 33 квадратных метраў прапануюцца не менш чым за 38—40 тысяч долараў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика