У Светлагорску адкрылi iмёны нарказалежных i ВIЧ-iнфекцыяваных
28.11.2009
—
Новости Общества
|
Сітуацыя На "гарачую лiнiю" грамадскага аб'яднання "Беларуская супольнасць людзей, што жывуць з ВIЧ" другi тыдзень паступаюць трывожныя званкi са Светлагорска. Людзi расказваюць, што ў школах на педсаветах былi агучаныя iх прозвiшчы i дыягназы. Па словах Алены Грыгор'евай, старшынi "Беларускай супольнасцi людзей, што жывуць з ВIЧ", выканкам абавязаў школы вывучыць стан сем'яў наркаманаў. На сходзе Светлагорскага райана, куды былi запрошаныя дырэктары школ горада i iх намеснiкi па выхаваўчай працы, былi агучаныя спiсы людзей, якiя стаяць на ўлiку па наркаманii. Дзецi гэтых людзей вучацца ў школах горада. Асобна былi названы тыя, хто калi-небудзь быў асуджаны за распаўсюджанне наркотыкаў. У дадатак вусна паведамiлi, што 80 працэнтаў гэтых людзей ВIЧ-пазiтыўныя. Пасля сiтуацыя разыгрывалася па розных сцэнарах. Кiраўнiкi школ дзейнiчалi ў залежнасцi ад свайго разумення задачы. Былi i такiя, хто выконваў iнструкцыю самастойна, каб не дапусцiць масавага распаўсюджання iнфармацыi. Аднак у большасцi выпадкаў дырэктары школ збiралi класных кiраўнiкоў цi праводзiлi агульны сход для педагогаў, сацыяльных працаўнiкоў, намеснiкаў па выхаваўчай працы. На ўсiх гэтых мерапрыемствах называўся непасрэдны дыягназ бацькоў "наркаманiя". У большасцi выпадкаў выказвалася здагадка пра тое, што, магчыма, у лiку гэтых бацькоў ёсць ВIЧ-iнфекцыяваныя, а ў некаторых выпадках гэта было заяўлена прама. Далей супрацоўнiкi школ у групе па некалькi чалавек, выконваючы атрыманую iнструкцыю, наведвалi сем'i вучняў для вывучэння ўмоў, у якiх знаходзiцца дзiця. "Я не магу ўсё жыццё бадзяцца з-за сваёй хваробы..." — Да нас паступiла iнфармацыя, што ў некалькiх школах нават называлiся прозвiшчы людзей, якiя, магчыма, ВIЧ-iнфекцыяваныя. Мы пра гэта даведалiся ад членаў нашай арганiзацыi ў Светлагорску, — расказвае Алена Грыгор'ева, — Людзi пачалi звяртацца ў групы ўзаемадапамогi. На нашу "гарачую лiнiю" стала паступаць усё больш i больш тэлефанаванняў. Вось некаторыя з iх. — Я працую ў школе. Атрымаўшы iнфармацыю пра бацькоў вучняў майго класа, у якiх ВIЧ, я вельмi спалохалася i за iх, i за сваю дачку, i за маю сям'ю. Бо гэта азначае, што такая ж iнструкцыя паступiць i ў той клас, дзе вучыцца маё дзiця. Значыць, рана цi позна пра гэта даведаюцца ўсе! Я iнфiкавалася ВIЧ ад мужа i ўжо 7 гадоў хаваю гэта нават ад сваiх блiзкiх. Я не хачу, каб хто-небудзь ведаў пра маю хваробу! Я занадта добра ведаю, што за гэтым стаiць!.. — Чуў, што на месца маёй прапiскi прыходзiлi людзi са школы, пыталiся, цi ўжываю я наркотыкi. Я жыву ўжо даўно ў iншым месцы i iншым жыццём. Навошта маiм сваякам ведаць тое, што iм не належыць?! — У мяне двое дзяцей, абодва — школьнiкi. Я сапраўды не ведаю, цi стаяў мой муж на наркаўлiку калi-небудзь (больш за 10 гадоў таму ён ужо спынiў ужыванне наркотыкаў). Ды i сам ён, мабыць, не ведае: шмат часу мiнула, i ставiлi тады незразумела дзе i як. Апошнiя 11 гадоў мы ўжо абодва жывём з ВIЧ. Мне вельмi страшна, што цяпер пра гэта стане вядома ў школе маiх дзяцей! Як мне потым тлумачыць тое, што я доўгiя гады хавала? Дапамажыце прадухiлiць гэта! Аднойчы я ўжо вымушана была змянiць месца жыхарства з-за дыягназу ВIЧ i стаўлення суседзяў да мяне i маёй сям'i. Я не магу ўсё жыццё бадзяцца з-за сваёй хваробы i хваробы майго мужа! Для мяне самае важнае ў жыццi — гэта будучыня маiх дзяцей. Прычына — у недасведчанасцi чыноўнiкаў На погляд Алены Грыгор'евай, прычына тут у недасведчанасцi чыноўнiкаў, якiя не падумалi пра наступствы. — Добрае iмкненне змагацца з наркаманiяй вырашаецца зусiм неправамерным спосабам. Гэта супярэчыць шэрагу законаў: закону аб ахове здароўя, Канстытуцыi i праву чалавека на прыватнае жыццё. Была парушана таямнiца дыягназу — iнфармацыя, якая законамi Беларусi абаронена ад распаўсюджання ў немедыцынскiм асяроддзi. Мы атрымалi масу водгукаў падтрымкi ад супольнасцяў людзей, якiя жывуць з ВIЧ, з розных краiн: Малдовы, Украiны, Польшчы, Лiтвы, Расii пра тое, што гэтую сiтуацыю нельга пакiдаць так, — расказвае Алена. — Пра гэта важна не толькi казаць, але i разбiрацца, на якiм са звёнаў адбылася памылка. Мы накiравалi звароты ў райана, выканкам, пракурору горада. Пакуль рэакцыi нiякай не было. Нам было сказана, што лiсты знаходзяцца на разглядзе. Будуць распiсаны адказныя выканаўцы i мы будзем далей адсочваць iх лёс. Для нас гэтая сiтуацыя — сiгнал да таго, што працы яшчэ шмат. Патрэбна працаваць з усiм насельнiцтвам. I казаць, што ВIЧ-пазiтыўныя — такiя ж людзi, як i астатнiя. Для ВIЧ-пазiтыўных людзей не патрэбна нiчога асаблiвага — нi iзаляцыйных лагераў, нi суперспачувальных мерапрыемстваў. Патрэбна ставiцца да iх адэкватна. Хвароба ёсць хвароба. Ад яе патрэбна абараняцца адпаведнымi мерамi. Але не варта зачыняць дзверы, паварочвацца да ВIЧ-iнфекцыяванага чалавека спiнай, выкiдваць яго дзiця з пясочнiцы толькi з-за таго, што яно нарадзiлася ў ВIЧ-iнфекцыяванай сям'i. Ад аўтара Я пазнаёмiлася з дзяўчынай Ганнай, якая 14 гадоў жыве з ВIЧ. Прыгожая, разумная i вельмi прыемная, яна абсалютна не стасавалася з тымi жахамi, якiя я прывыкла чытаць у газетах i бачыць па тэлевiзары. Звычайны чалавек, як i я. Толькi мне з маёй хранiчнай ангiнай патрэбна перыядычна хадзiць на працэдуры, а ёй — прымаць спецыяльныя лекi. Скандалу ў Светлагорску магло б i не быць, калi б стаўленне грамадства да ВIЧ-iнфекцыяваных людзей было iншае. Гэтыя людзi — праверка нас з вамi на чалавечнасць. Наколькi кожны з нас гатовы цанiць i берагчы iншага чалавека. Настасся Занько. Каментар Сяргей Мяркулаў, намеснiк старшынi Светлагорскага райвыканкама па iдэалогii: — У нас была праверка генеральнай пракуратуры. Нагодаў было некалькi, у тым лiку i прафiлактыка наркаманii. Нам было зададзена пытанне: а як у вас наладжана праца з сем'ямi, у якiх бацькi — наркаспажыўцы? Мы спачатку адказвалi, што градацыi такой не рабiлi. У нас ёсць спiс СНС (сацыяльна небяспечнае становiшча), у якi ўключаны сем'i па розных прычынах. Але наркаманаў у гэтым лiсце не было. Была зроблена заўвага, што мы не надаём тэме значэння. З наркалогii ўзялi спiс людзей, якiя стаяць на ўлiку, — 71 чалавек. Для сябе зрабiлi копiю гэтага спiсу. Ён асаблiва не распаўсюджваўся. Мы выклiкалi аддзел адукацыi, таму што звесткi патрэбны былi хутка, патлумачылi iм сiтуацыю. Задача была пастаўлена такiм чынам: цi няма такiх выпадкаў, што бацькi ўжываюць наркотыкi i з iмi жыве дзiця, якое можа таксама ўжываць? Я не магу выключыць, што нехта з работнiкаў аддзела адукацыi спрацаваў няўмела. Дзесьцi была няўклюдная некарэктная размова, я гэтага не выключаю. Нехта нешта не так сказаў i вось што атрымалася. На савеце аддзела райана я спецыяльна яшчэ раз закранаў гэтую тэму. Я папярэдзiў, што гэта разавае мерапрыемства. Мы выверылi яго, i не для таго, каб на сходах пра гэта казаць. Мы павiнны былi ўпэўнiцца, што небяспекi няма. Ёсць сем'i, у якiх рэмiсiя доўгая, але недзе ў кутку памяцi мы iх iмёны трымаць будзем. З гэтых сямiдзесяцi я не ведаю, колькi з ВIЧ. Але ў 1996—1999 гады шпрыцавая наркаманiя — праваднiк ВIЧ-iнфекцыi. Я разумею, што iм балюча, асаблiва калi яны ўжо даўно "завязалi" з гэтым. Але мы былi вымушаныя гэта зрабiць. Iнфармацыя пра ВIЧ закрыта абсалютна. Мы ведаем толькi колькасць хворых i iх сацыяльны пашпарт. Па наркаманii такога няма. Былi тэлефанаваннi з таварыстваў людзей, што жывуць з ВIЧ, я гэта падрабязна тлумачыў. Мы будзем рыхтаваць адказы на пытаннi. I перад аддзелам адукацыi была пастаўлена задача, каб нiякага далейшага распаўсюджвання не было. У нас проста было мала часу. Я ўжо шмат сам думаў над гэтым пытаннем. Каб правялi дадатковае iнструктаванне, папярэдзiлi, лiшнi раз напомнiлi, што патрэбна асцярожнасць, магчыма, такога не здарылася б. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На "гарачую лiнiю" грамадскага аб'яднання "Беларуская супольнасць людзей, што жывуць з ВIЧ" другi тыдзень паступаюць трывожныя званкi са Светлагорска. Людзi расказваюць, што ў школах на педсаветах былi агучаныя iх прозвiшчы i дыягназы. Па словах Алены Грыгор'евай, старшынi "Беларускай супольнасцi людзей, што жывуць з ВIЧ", выканкам абавязаў школы вывучыць стан сем'яў наркаманаў. На сходзе Светлагорскага райана, куды былi запрошаныя дырэктары школ горада i iх намеснiкi па выхаваўчай працы, былi агучаныя спiсы людзей, якiя стаяць на ўлiку па наркаманii. Дзецi гэтых людзей вучацца ў школах горада. Асобна былi названы тыя, хто калi-небудзь быў асуджаны за распаўсюджанне наркотыкаў. У дадатак вусна паведамiлi, што 80 працэнтаў гэтых людзей ВIЧ-пазiтыўныя.
|
|