Рытуальнае пераварочванне. 21.by

Рытуальнае пераварочванне

28.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З аднаго боку — гэта дзеянне, якое выконвалася з мэтай перасцярогi i абароны, з другога — даволi часта рытуальнае пераварочванне выкарыстоўвалi, каб нашкодзiць або сапсаваць нешта.

   Каб "спынiць" смерць, адразу пасля таго, як чалавек памёр, у хаце пераварочвалi люстэрка (сёння люстэркi закрываюць белай тканiнай), з усiх вёдраў вылiвалi ваду, а самы вёдры перакульвалi.

   Памерлага чалавека выносiлi наперад нагамi, г. зн. яго "перавярнулi", паколькi з'яўляецца чалавек на гэтую зямлю ўперад галавой.

   Адразу, як труну з памерлым вынеслi з хаты, пераварочвалi лаўкi, на якiх стаяла труна: каб смерць не заняла гэтае месца i не забрала яшчэ каго-небудзь з родных.

   У паўсядзённым жыццi забаранялася пераварочваць прадметы або карыстацца перавернутымi прадметамi. Асаблiва сачылi за тым, каб не пераварочвалi хлеб. Лiчылi, што перавернутыя прадметы "адваджваюць" жанiхоў ад хаты, i дачка не выйдзе замуж. Забаранялася сядзець на перавернутым вядры — уся моц у зямлю сыдзе.

   Памiнальны стол засцiлалi абрусам на "левы" бок.

   Калi ў родзе адзiн за адным памiралi мужчыны, то пасля вынасу чарговага нябожчыка з пецель здымалi ўваходныя дзверы i пераварочвалi iх. Так яны павiнны былi прастаяць некалькi сутак.

   Калi памiрала немаўля, на могiлкi неслi люльку i пакiдалi яе там перавернутай дагары.

   Знахары выкарыстоўвалi рытуальнае пераварочванне, каб спынiць хваробу. Самы распаўсюджаны сродак ад сурокаў — надзець сарочку на левы бок, абцерцiся падолам (левым бокам) спаднiцы. У паўсядзённым жыццi забаранялася знаходзiцца ў адзеннi, надзетым на левы бок.

   Калi сын iшоў служыць у войска, падчас праводзiнаў мацi пераварочвала адзiн з абразоў да сцяны i прасiла Бога: "Хай вернецца i сам пераверне..."

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З аднаго боку — гэта дзеянне, якое выконвалася з мэтай перасцярогi i абароны, з другога — даволi часта рытуальнае пераварочванне выкарыстоўвалi, каб нашкодзiць або сапсаваць нешта.    Каб "спынiць" смерць, адразу пасля таго, як чалавек памёр, у хаце пераварочвалi люстэрка (сёння люстэркi закрываюць белай тканiнай), з усiх вёдраў вылiвалi ваду, а самы вёдры перакульвалi.    Памерлага чалавека выносiлi наперад нагамi, г. зн. яго "перавярнулi", паколькi з'яўляецца чалавек на гэтую зямлю ўперад галавой.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика