МЗС Беларусі высвятляе, ці пацярпелі беларускія грамадзяне ў выніку крушэння "Неўскага экспрэсу"
28.11.2009
—
Новости Общества
|
Паводле інфармацыі Расійскай чыгункі, 27 лістапада ў 21.34 (20.34 па мінскім часе) сышлі з рэйкаў чатыры вагоны цягніка на перагоне Алёшынка (Цвярская вобласць) — Углоўка (Наўгародская). На месца здарэння выехаў прэзідэнт ААТ "РЖД" Уладзімір Якунін. Працуюць праваахоўныя органы, МНС і медыкі. Прычына здарэння не ўстаноўлена. РІА Новости са спасылкай на крыніцу ў МНС паведамляе пра 10 загінулых і 55 пацярпелых. 13 жніўня 2007 года ў 21.38 па маскоўскім часе на перагоне Бурга — Малая Вішэра (Наўгародская вобласць) у выніку тэракта з рэйкаў сышлі электравоз і 12 вагонаў "Невского экспресса", які таксама кіраваўся з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Пацярпела 60 чалавек (30 шпіталізавана), загінулых не было. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МЗС Беларусі мае намер высветліць, ці ёсць беларускія грамадзяне сярод пацярпелых у выніку крушэння цягніка "Невский экспресс" злучэннем Масква — Санкт-Пецярбург.
|
|