42% апытаных сацыёлагамі беларусаў лічаць, што яны «трыадзіная славянская нацыя». 21.by

42% апытаных сацыёлагамі беларусаў лічаць, што яны «трыадзіная славянская нацыя»

03.12.2009 10:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кампанія «Будзьма» 2 снежня ў Мінску прэзентавала другую частку даследавання аб нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Яно было праведзена Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) і аксіяметрычнай лабараторыяй «Новак».

Як паведаміў на прэзентацыі кіраўнік BISS Віталь Сіліцкі, большасць беларусаў асацыююць сябе як «асобны народ». Такую думку выказалі 51,8% апытаных беларусаў. 41,9% рэспандэнтаў лічаць, што беларусы — «трыадзіная славянская нацыя».

Пры гэтым толькі 1,5% апытаных лічаць, што беларусы — гэта рускія, а 1,1% — што беларусы адносяцца да палякаў.

«Як ні дзіўна, з беларусамі як асобнай нацыяй сябе ідэнтыфікуюць людзі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

З беларусамі як асобным народам сярод людзей з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ідэнтыфікавалі сябе 56,7%. На другім плане, што таксама дзіўна, ідуць навучэнцы ПТВ — 53,7%. Людзі з няпоўнай сярэдняй адукацыяй ідэнтыфікуюць сябе з беларусамі як асобнай нацыяй таксама нядрэнна — 52,1%. А ўжо пасля іх ідуць людзі з вышэйшай адукацыяй — 49,5%», — адзначыў Сіліцкі.

На яго думку, гэта сведчыць аб тым, што невялікімі крокамі, але ўсё ж адбываецца «палітычная самаідэнтыфікацыя беларусаў». «Палітычная беларусізацыя беларусаў усё ж адбываецца. Чакалася, што ўсходнія рэгіёны, напрыклад Гомельская вобласць, будуць адчуваць сябе «трыадзінай славянскай нацыяй». Так і здарылася. У Гомельскай вобласці «трыадзінай нацыяй» сябе адчуваюць 48,8% апытаных. Але ніхто не чакаў, што ў Магілёўскай вобласці адчуванне сябе беларусамі як асобнай нацыяй дасягне 60,2%. Гэта параўнальна з Гродзеншчынай, у якой самаідэнтыфікацыя беларусаў як асобнай нацыі дасягнула 62,9%», — адзначыў Сіліцкі.

Паводле яго слоў, у выніку даследавання была апытана больш як тысяча чалавек. Апытанне праводзіла аксіяметрычная лабараторыя «Новак».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія «Будзьма» 2 снежня ў Мінску прэзентавала другую частку даследавання аб нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Яно было праведзена Беларускім інстытутам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика