У Мазыры з пачатку эпідэміі на пнеўманію захварэлі 500 чалавек
03.12.2009 10:16
—
Новости Общества
|
У Мазыры з пачатку эпідэмічнага ўздыму захворвання на грып і ВРВІ каля 500 чалавек [насельніцтва горада паводле Белсата - 112 тыс. чалавек] захварэлі на пнеўманію, дзевяць з іх памерлі. Такія звесткі прывёў галоўны доктар Мазырскай цэнтральнай гарадской паліклінікі Ігар Баранаў у інтэрв’ю раённай газеце «Жыццё Палесся». Паводле інфармацыі галоўнага доктара, у лістападзе на ВРВІ і грып захварэлі больш за 15 тыс. жыхароў Мазыра і раёна (у горадзе і раёне пражывае 132 тыс. чалавек), у тым ліку каля 6,5 тыс. дзяцей да 14 гадоў. Самы высокі рост захворвання быў зарэгістраваны 9—10 лістапада. Найбольш схільнымі да хвароб аказаліся асобы ва ўзросце ад 18 да 54 гадоў і дзеці да 14 гадоў. За лістапад зарэгістравана каля 24 тыс. наведванняў паліклінік дарослымі і каля 14 тыс. — дзецьмі, дома агледжана каля 5 тыс. дарослых і больш чым 6,5 тыс. дзяцей. «Грып сёлета прыйшоў раней часу, у нехарактэрны для яго перыяд. Акрамя таго, ніхто не чакаў такога рэзкага ўздыму захворвання, і што ён пацягне за сабой больш небяспечныя і цяжкія праявы — ускладненні ў выглядзе пнеўманіі», — адзначае ўрач у газетным артыкуле. Паводле яго звестак, за ўвесь перыяд прайшлі стацыянарнае лячэнне 452 хворыя на пнеўманію, выпісана пасля папраўкі 225 чалавек. Застаюцца на лячэнні 185 дарослых і 41 дзіця. Дзевяць чалавек знаходзяцца ў аддзяленні рэанімацыі, пяць з іх — на штучнай вентыляцыі лёгкіх і, паводле слоў галоўнага ўрача, выклікаюць «найбольшую трывогу». Ад пнеўманіі памерлі хворыя ва ўзросце да 50 гадоў. Адны мелі спадарожную паталогію, у іншых не было праблем са здароўем да паступлення ў бальніцу. «Мы адзначалі, што на працягу некалькіх гадзін карціна мянялася маланкава, і нават у людзей, якія знаходзіліся ў бальніцы, пагаршаўся клінічны стан. <…> Акрамя кіслароднай падтрымкі прыходзілася (і цяпер прыходзіцца) скарыстоўваць штучную вентыляцыю лёгкіх з‑за асаблівасці паражэння лёгачнай тканкі, а менавіта паражэння ніжніх аддзелаў дыхальнай сістэмы. Карціна ўскладняецца тым, што назіраецца гіпаксемія, гэта значыць нізкае насычэнне крыві кіслародам па прычыне таго, што паражаецца лёгачная тканка, што прыводзіць да паліорганнай недастатковасці», — тлумачыць урач. Паводле слоў Баранава, у Мазырскім раёне зарэгістравана сем выпадкаў захворвання на грып А (H1N1). Гэты вірус выдзелены ў чатырох памерлых ад пнеўманіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
дзевяць з іх памерлі. А ўсяго ў лістападзе на ВРВІ і грып захварэлі больш за 15 тыс. жыхароў Мазыра і раёна.
|
|