Агурбаш сарвала ў Лас-Вегасе Джэк-пот
03.12.2009
—
Новости Общества
|
Як распавяла "МЫ" піяр-менеджэр спявачкі Ірына Паляжаева, нездарма кажуць, што навічкам шчасціць - Анжаліка Агурбаш сарвала Джэк-пот. Гэта - 20 тысяч долараў.
А яшчэ Агурбашы нагледзелі ў Маямі дом. Узімку яны збіраюцца вярнуцца сюды і набыць яго. Што да творчасці, то артыстка паглядзела шмат брадвейскіх пастановак і дамовілася з вядомым харэографам Таварысам Уілсанам пра тое, што ён возьме ўдзел у пастаноўцы новага шоу Анжалікі Агурбаш, якое мусіць прайсці ў наступным годзе ў маскоўскім Дзяржаўным Крамлёўскім палацы. Піяр-менеджэр спявачкі ў інтэрв'ю "МЫ" распавяла, што дакладная дата канцэрта пакуль невядомая. Але, па ўсім, ён робіцца да юбілея Анжалікі. Узросту свайго файна выглядаючая артыстка не хавае, таму не будзем рабіць таямніцы і "МЫ". У траўні ёй споўніцца 40 гадоў. Шыкоўнае шоу - мажліва, падарунак мужа. Са словаў Ірыны Паляжаевай, Уілсан паставіць толькі некалькі нумароў, а адказным за ўсё шоу будзе зорка сусветнага балету Андрыс Ліепа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спявачка Анжаліка Агурбаш здабыла неблагую прыбаўку да немалога сямейнага бюджэту (нагадаем, ейны муж Мікалай Агурбаш - расійскі "каўбасны" кароль). Падчас нядаўняй паездкі сям'і ў ЗША ў Лас-Вегасе беларуска праверыла сваё шанцаванне на гульнявых аўтаматах, кінуўшы ў аднаго з аднарукіх бандытаў некалькі манет.
|
|