Лукашэнка: Расія – наш старэйшы брат, мы – малодшыя
03.12.2009 17:36
—
Новости Общества
|
Беларусь ніколі не паварочвалася ні налева, ні направа, ні ў бок Амерыкі, ні спінай да Расіі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка эмацыйна заявіў на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгорам Рапотам. «Мы абсалютна нікому не ствараем ніякіх праблем — ні Расіі, ні Прыбалтыцы, ні Польшчы, ні Украіне, ні ЕС, ні Амерыцы, — казаў ён. — Але Расія павінна разумець: калі мы дзяржава, то мы павінны ўстанаўліваць нармальныя адносіны перш за ўсё са сваімі суседзямі, таму не трэба нервова рэагаваць на нашы адносіны з Украінай, з якой у нас вялікі тавараабарот. Яны ідуць нам насустрач, яны гатовы прадаваць нам электраэнергію, іншыя тавары. Мы таксама прадаём ім шмат прадукцыі. Давайце выкарыстоўваць добрыя адносіны Беларусі з Украінай. Не трэба нервова рэагаваць і на нашы адносіны з Еўрасаюзам». Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Не трэба нас падазраваць, што мы занадта павярнуліся ад Расіі. Мы ніколі нікуды не паварочваліся і не павернемся. На адзін крок Расіі ў напрамку Беларусі мы зробім насустрач Расіі дзесяць крокаў. Так было заўсёды». «Адступленне ад палітыкі збліжэння з Расіяй — гэта палітычная смерць Лукашэнкі», — дадаў ён. «Мы не заслужылі ад нашых бліжэйшых братоў, калі на нас ажыццяўляюць націск, пачынаюць валакіціць. Тым больш калі я аб гэтым шчыра і адкрыта гавару. Адкрыта гавару, таму што мы не маем выхаду на расійскі інфармацыйны рынак. Я вымушаны запрашаць расійскіх журналістаў і адказваць на іх вострыя пытанні. І не трэба на гэта крыўдзіцца. Я там нічога новага не сказаў, каб крыўдзіцца». «Мы б хацелі, каб наш старэйшы брат, расіянін, да нас ставіўся як да малодшага брата», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Мы гатовы ў скарбонку нашых адносін пакласці столькі, каб перш за ўсё было выгадна рускаму чалавеку, а нам гэта будзе выгадна тым больш», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Адступленне ад палітыкі збліжэння з Расіяй — гэта палітычная смерць Лукашэнкі», — дадаў ён.
|
|