Франаку Вячорку ды іншым салдатам пачалі даваць Таміфлю. 21.by

Франаку Вячорку ды іншым салдатам пачалі даваць Таміфлю

04.12.2009 11:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У інфекцыйным аддзяленні Мазырскага гарадскога клінічнага шпіталя салдатам пачалі даваць Таміфлю. Гэта, нагадаем, прэпарат, які прызначаюць, калі ёсць падазрэнне на пнеўманію або свіны грып.

Франак Вячорка, які ляжыць у гэтым шпіталі, паведаміў, што медыкі не тлумачаць, чаму пацыентам пачалі даваць гэты прэпарат.

Нагадаем, што 2 снежня Франака Вячорку, які служыць у Мазырскай вайсковай частцы, забрала хуткая ў інфекцыйнае аддзяленне Мазырскага гарадскога клінічнага шпіталя. У яго падвышаная тэмпэратура. Медыкі паставілі дыягназ «Вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя».

Разам з ім у шпіталь трапілі больш за два дзесяткі салдат.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика