Актывіста БХД з Наваградка вінавацяць у пашкоджанні помніка Леніну
08.12.2009 15:31
—
Новости Общества
|
Актывісту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Юрыю Казаку прад’яўлена абвінавачанне ў хуліганстве. Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. Паводле яго слоў, 7 снежня Казак быў выкліканы ў РАУС Наваградка (Гродзенская вобласць), дзе яму паведамілі, што ён з’яўляецца вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Абвінавачанне Казаку было прад’яўлена ў прысутнасці яго адваката Паўла Сапелкі. Як паведамлялася раней, у Наваградку ў ноч на 7 лістапада быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну. Па падазрэнні ва ўчыненні гэтай акцыі былі затрыманы члены БХД Дар’я Бахур і Юрый Казак. Падставай для затрымання стала тое, што ў іх была знойдзена зялёная фарба і пальчаткі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Юрыю Казаку прад’яўлена абвінавачанне ў хуліганстве. Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс... |
|