Беларускія медыкі абвяргаюць звесткі пра пачатак 2‑й хвалі грыпу. 21.by

Беларускія медыкі абвяргаюць звесткі пра пачатак 2‑й хвалі грыпу

08.12.2009 16:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Медыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заявілі, што Беларусь уваходзіць у зону, дзе пачынаецца другая хваля «свінога» грыпу.

Актыўнасць віруса А/H1N1, паводле іх словаў, назіраецца таксама ў Балгарыі, Малдове і Ўкраіне.

Другая хваля «свінога» грыпу, кажуць міжнародныя спецыялісты, пачалася ў сувязі з распаўсюджваннем сезонных відаў грыпу.

Тым часам беларускія медыкі не пацвярджаюць заявы замежных калег.

Пра гэта паведаміла загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Крэтава. Паводле яе словащ, у Беларусі пакуль не назіраецца другая хваля захворванняў на грып. Аднак даваць прагнозы на бліжэйшы час спецыяліст не рызыкуе:

Крэтава: «Не ведаем. Гэта складана, бо год зусім непрадказальны! Нам прадказваюць, што гэта будзе канец снежня — студзень. Вельмі цяжка сказаць, прагноз — справа няўдзячная… Пакуль у нас спакойна».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заявілі, што Беларусь уваходзіць у зону, дзе пачынаецца другая хваля «свінога» грыпу.Актыўнасць віруса А/H1N1, паводле іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика